ПАЎЗБОЧЧУ прысл. Збоку. Ідуць імі [дарогамі] людзі маўкліва, Глядзяць на дырваны паўзбоччу. Адплата. Паўзобч прысл. 'убаку, убок' (Чэрык. Бялькевіч); паўзбоч прыназ. 'у баку, каля' (Іўеў. Сцяшковіч, 1983). ПАЎЗБЯРЭЖЖА н. Паласа зямлі ўздоўж берага рэчкі. Ідзе [Пятрок] ўздоўж рэчкі паўзбярэжжам I рантам чуе — гуд размовы. Суд у лесе. ПАЎЗБЯРЭЖНЫ прым. Які расце каля берага рэчкі. Шырокаю бліскучаю стуэ/скаю між паўзбярэжнай зараслі купчастых кустоў павіваецца старадаўні Днепр. Янка Купала. Паўзьберыжжу прысл. 'уздоўж берага' (Краснап. Бялькевіч). ПАЎЗДОЎЖ прыназ. Уздоўж. Паўздоўж сцяны стаялі лавы.. Новая зямля. Выйшлі ў Цёмныя Ляды, з вярсту ішлі паўздоўж старога яловага лесу. На ростанях. Подбуж прысл. 'уздоўж, у даўжыню' (TC). ПАЎЗЛОТЫ м. Даўнейшая польская грашовая адзінка, роўная 50 грошам. Хаім, люльку на ў задатак, — Дай мне царскага віна, Дай мне булку на паўзлоты, Ды прыпраў мне селядца! Панас гуляе. ПАЎНАЦВЕТНЫ прым.} перан. У поўным росквіце сіл. A прыгож быў дуб, над дубамi дуб, У красе паўнацветнай i сіле.. Дуб. ПАЎНАЦЕЛЫ прым., перан. Моцны, крэпкі. Так многа іх [грыбоў] i ўсе таўсматы, Прыземісты, карэнкаваты, Чорнагаловы, паўнацелы, Як тонкі кужаль, знізу белы.. Новая зямля. ПАЎСКРАЙ прыназ. 3 краю чаго-н.; ускрай. Раман запрос каня, палажыў на драбінкі плуг i мернаю ступою паехаў паўскрай яру. Дачакаўся. ПАЎЧВАРТА ліч. Тры з палавінай. Ой, вырасцеш, сынкуy За паўчварта году, Як ясень высокі.. Сава. Паўчварта ліч. 'тры з палавінай' (Гродз. СПЗБ; Ваўк. Сцяшковіч, 1972; Чэрв. Шатэрнік); повчварта ліч. 'паўчвэрці або тры з палавінай' (Насовіч). ПАФАРЦІЦЬ зак. Пашанцаваць. Потым пафарціла, Ён раздзьмуў кадзіла / дабіўся ўлады. Рыцар Шыкльгрубер
Дадатковыя словы
паўзббч, подбўж, стуэіскаю
17 👁