Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Праве прысл. 'амаль што' (Воран. Сцяшковіч, 1983). Параўн. польск. prawie 'амаль, прыблізна'. ПРАМІЖ прыназ. Паміж. Цесна камера, як клетка, — Вузкі ход праміж двух нар.. Турэмная камера. Промёж, промёз, проміж прыназ. паміж' (ТС); прым(ж прыназ. паміж' (Крыч. Бялькевіч). ПРАМОВЕЦ, ПРАМОЎНІК м. Прамоўца [Далін:] Я не палітык, не прамоўнік. Не будзе тут з мяне карысці, Не бачу я другога выйсця. Вось рапарт, гаспадзін палкоўнік! На шляхах волі. Шкада толькі, што наш прамовец не скончыў сваю прамову: ніхто яго не слухаў.. 3 днеўніка пана Жылака. ПРАПАЛЫ прым. Прапашчы, безнадзейны, няўдачны. Прахам стаўся лёс прапалы, Гнёт заклятых дзён. Шчаслівым жанчынам. Няхай злуюцца цемраишлы, Каму мяшок далараў — бог: 1х лёс асуджаны, прапалы, 1м не загнацъ жыцця ў падвалы, 1м не спыніць жыцця дарог. Наша дарога. Пропалый прым. прапаўшы' (Насовіч). ПРАРАКАВАЦЬ незак. Прадказваць, прарочыць. — Што ты праракуеш, бацъка? — сказаў высокі дуб з разложным верхам: — ліхія часы прайшлі: мінула зіма з маразамі, на поўнач пайшлі халады.. Чыя праўда? Праракаваць незак. прадракаць' (Ашм., Шчуч. СПЗБ; Зэльв. Жыв. сл., c. 147); пророковаць незак. прадказваць' (Насовіч). ПРАСНАВАЦЬ зак. Прайсці ў пэўным кірунку. На станцыі было досыць пуста i ціха. Дзе-нідзе праснуе людская фігура i зараз жа знікне невядома куды. На прасторах жыцця. Снаваць незак., перан. 'рухацца ў розных кірунках' (Смарг. СПЗБ); 'хадзіць без справы' (Верхнядзв. Шаталава); снавацца незак., перан. 'рухацца туды-сюды' (Ашм. СПЗБ). ПРАСТКАМІ прысл. Напрасткі, самым кароткім шляхам. I ён [Сымон] шоў, мінаў сялібы, Што чарнеліся ўдалі, Шоў прасткамі цераз скібы Свежаўзоранай зямлі, Каб з людзьмі не сустракацца. Сымон-музыка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 289  ▶