Пахлёбка ж. 'поліўка' (Лях. СПЗБ); похлебаць зак. 'пасёрбаць' (ТС). Параўн. руск. похлёбка 'суп, запраўлены мукой, крупамі або бульбай'.
ПАХОДНЯ ж. Ваенны наступ, паход. Страх, трывога ў панскім сэрцы: Вецер дзьме ўсходні, — І рыхтуюць крыважэрцы На усход паходні. Польскім катам.
Параўн. польск. pochodnia 'факел'.
ПАЦЁПВАЮЧЫСЯ дзеепрысл. Уздрыгваючы. Дзе-нідзе ў полі на межах стаялі адзінокія грушы і сіратліва махалі сваімі голымі галінамі, пацёпваючыся, як пажылыя кабеты, на холадзе. Тоўстае палена.
ПАЦЁРКІ мн. Пацеркі. А ноч ціхутка; ў багне цёмнай Пустэлі страшнай і бязмоўнай Гараць дрыготна, ззяюць зоркі, Як найдарожшыя пацёркі, То паасобку, то гурткамі, То брыльянцістымі радкамі. Новая зямля.
Пацеркі, пацёркі мн. 'пацеркі, бусы' (ТС); пацёрка ж., пацёркі мн. 'пацеркі, каралі' (Гродз. Цыхун). Параўн. польск. paciorki 'пацеркі, каралі'.
ПАЦІКАВАЦЦА зак. Паглядзець. — А мо б наўперад, пан Хадыка, Калі фатыга невяліка, Нам паказаў бы сваё поле? — Сказаў Міхал. — Што ж? Ваша воля! А пацікуйцеся: тут блізка; Зямля, бы ў мацеры калыска, На відавоку, пад рукамі.. Новая зямля.
ПАЧУТАК м. Пачуццё, адчуванне. Пачутак востры нейкай страты Навёў на прапаршчыка сум, Як улілася Галя ў тлум, Апошні раз кіўнуўшы «брату». На шляхах волі.
Пачутак м. 'пачуццё, настрой' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); почуванне н. 'адчуванне' (Насовіч).
ПАШАНОТА ж. Пашана. Жычу ўсім усяго добрага. З пашанотай. Якуб Колас. З пісьма.
Пашанота ж. 'пашана, догляд' (Дзярж. Нар. сл., с. 39), 'павага, догляд' (Слон. Нар. сл., с. 36); пошанованне н. 'шанаванне, пашана' (Насовіч).
ПАШАНЦІЦЬ зак. Пашанцаваць. Толькі ж тут не пашанціла, Як ён [Дамянік] лістом ёй [Ганне] ні слаў, Як рука вус ні круціла, Як вачыма ні ўскідаў. Сымон-музыка.
Пашанціць зак. 'пашанцаваць' (Карэл. СПЗБ; Касц. Бялькевіч); шанциць незак., пошанциць зак. 'шанцаваць, пашанцаваць' (Насовіч).
77 👁