Старонка 193
◀ / 289 ▶
ПАШВОРЫЦЦА зак. Перагледзець што-н., пакапацца ў чым-н. Жандарскі ротмістр усё гэта перагледзеў, вахмістр з гарадавымі пашворыліся ў рэдакцыі. На ростанях. Шворыты незак. 'хадзіць з пэўнай мэтай так, як патрабуе абавязак, рэгулярна, не зважаючы на цяжкасці' (Драг. З нар. слоўн., с. 152). ПАШМАТАВАЦЬ зак. Падраць, паразрываць на шматкі. Да кніжак тут усе сышліся, І разважанні пачаліся. «Начаткі» доўга разглядалі, Як іх «каты» пашматавалі. Новая зямля. Пашматаць зак. 'пашкуматаць' (ТС); пашматкаваць зак. 'парваць' (Карэл. Сцяшковіч, 1983). ПАШУТКАВАЦЬ зак. Пажартаваць. А так чалавек ён [пан падлоўчы] не кепскі. І пагаварыць любіць, і пашуткуе, і пасмяецца. На ростанях. Пашуткаваць зак. 'пажартаваць' (ТС). ПАШЧЭНКА ж. Сківіца. [Салдат:] Сядзіць на фабрыцы рабочы Там, у тылу, і дні і ночы Ды робіць гэтае дабро Табе ў пашчэнку, у рабро — На фронт, нябось, і ён не хоча.. На шляхах волі. Пашчэнка ж. 'сківіца' (Стаўб. Жыв. сл., с. 110; Малар. ДСБ); пашчэнка, пашчанка, пашчэмка, пашчэнька ж. 'сківіца' (Астр., Бар., Брасл., Гродз., Дзятл., Маст., Смарг., Шчуч. СПЗБ); пашчэмкі мн., пашчэмак м. 'сківіцы' (Гродз. Цыхун); пашчомка, пашчэнка ж. 'сківіца' (Ваўк., Воран., Навагр. Сцяшковіч, 1972); пашчэмак м. 'сківіца' (Маладз. МСММГ, 1974); пашчэнга ж. 'сківіца' (Карэл. З нар. слоўн., с. 92); пащека ж. 'сківіца, асабліва ніжняя' (Насовіч). ПАШЫБАЦЬ незак. Ахопліваць, апаноўваць, авалодваць. [Лабановіч:] Накруціш свае нервы так, што пачынае цябе жудасць пашыбаць. На ростанях. Нарэшце яго [Амяльяна] пашыбае злосць. У тыле ў Дзянікіна. Ён [Сымон] не плача, не ўздыхае, І яго не пашыбае Ані жаласць, ані страх. Сымон-музыка. ПАШЫБЦІ гл. ПАДШЫБЦІ ПАЯДЫНКА ж. Аднаствольная паляўнічая стрэльба. Стрэльба-паядынка І труба-старынка, Спрытна, выгінаста, Зроблена з лясіны. Сымон-музыка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 289 ▶