Старонка 191
◀ / 289 ▶
ПАХАДЖЭНЕЦ м. Выхадзец з пэўнай мясцовасці. З вясны 1906 года, пасля таго калі ў школах скончыліся работы, у Мікалаеўшчыну паз'язджалася многа настаўнікаў, пахаджэнцаў з гэтага сяла. Васемнаццатая гадавіна. ПАХВАЛЁНЫ прым. у знач. наз. Прывітанне пры ўваходзе ў жылое памяшканне. Вайшлі ў хату дзед з Сымонам, Чэсць далі гаспадаром, Старасвецкім «пахвалёным» Прывіталі гэты дом. Новая зямля. ПАХІБКА ж. Недагляд, памылка, хіба. Паны складаюць чамаданы, Лубкі-каробкі, дзе схаваны Паненак розныя прыпасы Для завівання, для падкрасы, Каб трохі зменшыць перашкоды, Пахібкі матухны-прыроды. Новая зямля. Параўн. укр. похибка 'памылка, недагляд у чым-н.' ПАХІЛАК м. Нябога, бядак. Гляджу — твар знаёмы. Прыгледзеўся — так: Пазнаў я яго па каптане. Ды гэты ж пахілак, худзенькі вахлак — Нябожчык наш, бацька твой, пане!!! Даняў. Усю гэту ноч ён спаў пагана, А колькі думак праплыло, То аднаму Бабру вядома, Ды тым пахілкам-бедаком, Хто, як Бабёр, не мае дома, Не мае ў людзі выйсці ў чом. З астрога на волю. ПАХІЛЫ прым., перан. Няшчасны. Стары, паедзены чарвямі, На бок пахілены вятрамі, Глядзеў хлеў гэты старычынай, Пахілай доляй жабрачынай.. Новая зямля. Похілы прым. 'пахілы', 'сагнуты, слабы, хваравіты' (ТС); пахілый прым. 'пахілы, сагнуты' (Мсцісл. Бялькевіч); похилый прым. 'згорблены, сагнуты' (Насовіч). ПАХІНУЦЦА зак. Пакасіцца, нахіліцца ў адзін бок. Паляцеў бы ў луг, дзе Нёман Бераг точыць, мые.. Дзе над Нёманам старая Пахінулась хата, Дзе так многа пылу ўлетку, Дзе пяскоў багата. Хмары. Пахінуцца зак. 'нагнуцца' (Чэрв. Шатэрнік); похинацьца незак. 'нахіляцца ў адзін бок' (Насовіч). ПАХІНУЦЬ зак. Схіліць, апусціць уніз. Скончыў хлопчык казку-гора І галоўку пахінуў, Зноў Сымонку, як учора, Нейкі смутак агарнуў. Сымон-музыка. Пахінуць зак. 'нагнуць' (Чэрв. Шатэрнік; Насовіч). ПАХЛЁБКА ж. Поліўка; зацірка. Яны [здраднікі] ўзялі курс на немца, звязалі свой лёс з лёсам разбойніцкай немчуры і за чачавічную пахлёбку прадалі сваё сумленне. Здраднікі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 289 ▶