Старонка 190
◀ / 289 ▶
ПАЎЗБОЧЧУ прысл. Збоку. Ідуць імі [дарогамі] людзі маўкліва, Глядзяць на дырваны паўзбоччу. Адплата. Паўзбоч прысл. 'убаку, убок' (Чэрык. Бялькевіч); паўзбоч прыназ. 'у баку, каля' (Іўеў. Сцяшковіч, 1983). ПАЎЗБЯРЭЖЖА н. Паласа зямлі ўздоўж берага рэчкі. Ідзе [Пятрок] ўздоўж рэчкі паўзбярэжжам І раптам чуе — гуд размовы. Суд у лесе. ПАЎЗБЯРЭЖНЫ прым. Які расце каля берага рэчкі. Шырокаю бліскучаю стужкаю між паўзбярэжнай зараслі купчастых кустоў павіваецца старадаўні Днепр. Янка Купала. Паўзьберыжжу прысл. 'уздоўж берага' (Краснап. Бялькевіч). ПАЎЗДОЎЖ прыназ. Уздоўж. Паўздоўж сцяны стаялі лавы.. Новая зямля. Выйшлі ў Цёмныя Ляды, з вярсту ішлі паўздоўж старога яловага лесу. На ростанях. Подоўж прысл. 'уздоўж, у даўжыню' (ТС). ПАЎЗЛОТЫ м. Даўнейшая польская грашовая адзінка, роўная 50 грошам. Хаім, люльку на ў задатак, — Дай мне царскага віна, Дай мне булку на паўзлоты, Ды прыпраў мне селядца! Панас гуляе. ПАЎНАЦВЕТНЫ прым., перан. У поўным росквіце сіл. А прыгож быў дуб, над дубамі дуб, У красе паўнацветнай і сіле.. Дуб. ПАЎНАЦЕЛЫ прым., перан. Моцны, крэпкі. Так многа іх [грыбоў] і ўсе таўсматы, Прыземісты, карэнкаваты, Чорнагаловы, паўнацелы, Як тонкі кужаль, знізу белы.. Новая зямля. ПАЎСКРАЙ прыназ. З краю чаго-н.; ускрай. Раман запрог каня, палажыў на драбінкі плуг і мернаю ступою паехаў паўскрай яру. Дачакаўся. ПАЎЧВАРТА ліч. Тры з палавінай. Ой, вырасцеш, сынку, За паўчварта году, Як ясень высокі.. Сава. Паўчварта ліч. 'тры з палавінай' (Гродз. СПЗБ; Ваўк. Сцяшковіч, 1972; Чэрв. Шатэрнік); повчварта ліч. 'паўчвэрці або тры з палавінай' (Насовіч). ПАФАРЦІЦЬ зак. Пашанцаваць. Потым пафарціла, Ён раздзьмуў кадзіла І дабіўся ўлады. Рыцар Шыкльгрубер.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 289 ▶