ры цабэрак, паўасміна.. Новая зямля. Прыходзіць да Паўлюка Сцёпка пазычыць паўасьміны. Тоўстае палена. У адным месцы стаялі вазы з цэбрамі, ражкамі, паўасьмінамі. Там жа. 2. Старая мера сыпкіх рэчываў, паўтара пуда. Намачыў поп аўса з паўасміны Ды занёс яго на лядзіны. Як поп зрабіўся авіятарам.
Паўасміннік м. 'драўляная (з клёпак) пасудзіна для вымярэння збожжа ёмістасцю 1 пуд' (Брэсц. З нар. сл., с. 198).
ПАЎБАХАНА м. Палавіна буханкі. Зняў [дзед Талаш] з-за плячэй стрэльбу, паляўнічую торбу, куды бабка Наста рупліваю рукою палажыла паўбахана хлеба і кавалак гужавога сала. Дрыгва.
Бохан м. 'бохан; каравай хлеба' (Чэрык. Бялькевіч).
ПАЎВАЛОКА ж. Мера зямлі, роўная палавіне валокі. [Хадыка:] Жывуць тут людзі багачамі — Ядзяць іх мухі з камарамі! — На паўвалоках і скупых, Калі даўно сядзяць на іх. Новая зямля.
Паўвалока ж., устар. 'палавіна надзелу зямлі' (Чэрв. СПЗБ); 'паўвалока' (Воран. Сцяшковіч, 1972); полвлочче н. 'мера ворнай зямлі' (Насовіч).
ПАЎВЕРАТНЯ м. Старая народная мера зямлі ўдаўжыню, роўная 25 м. Папрабаваў быў Пятрусь цягнуць дадому адны драбіны і нават працягнуў іх з паўвератня. Кірмаш.
Верацень м. 'мера зямлі ў даўжыню, роўная прыблізна 50 м.' (Стаўб. Жыв. сл., с. 105); 'постаць' (Стаўб. МСММГ, 1970); 'гоні' (Стаўб. МСММГ, 1974).
ПАЎГАРЦА м. Старая народная мера сыпкіх рэчываў, роўная палавіне гарца. У трох гаршках было ўжо на паўгарца пораху. Ванька Кудлаты.
Гарнец м. 'гарнец, мера сыпкага' (Мсцісл. Бялькевіч). Параўн. польск. garniec 'гарнец'.
ПАЎДЗЕННЕ н. Поўдзень, паўдня. На залаты парог паўдзення Скрозь бела-руннае адзенне У багне неба яснасіняй Ступае сонца, як багіня. Новая зямля.
Паўдзён м. 'поўдзень' (Краснап. Бялькевіч); полудне н. 'поўдзень' (Насовіч).
110 👁