Старонка 188
◀ / 289 ▶
кевіч); потрава ж. 'вараная яда' (Насовіч). Параўн. польск. potrawa 'страва, ежа, яда'. ПАТРАКТАВАЦЬ зак. Пачаставаць. І любяць дзеда Юрку ўнукі, Яны цалуюць яму рукі, А дзед у плечы іх цалуе І абаранкам патрактуе. Новая зямля. Патрактаваць зак. 'пачаставаць' (Уздз. МСММГ, 1974; Чэрв. Шатэрнік; Насовіч); трахтаваць незак. 'частаваць' (Астр. Сцяшковіч, 1983). Параўн. польск. potraktować 'пачаставаць чым-н., ахвяраваць што-н. каму-н. у выглядзе пачастунку'. ПАТРАСАЦЕЛЬ м. Той, хто хоча пахіснуць, падарваць асновы чаго-н. Ну, дык як, патрасацелі самадзяржаўя! — звярнуўся ён [Янкавец] да настаўнікаў. На ростанях. ПАТРАСЦІ зак. Патрывожыць, патурбаваць каго-н. Хоць дзядзька наш не паляўнічы, Ды меў ахвоту і да дзічы. І часам, праўда, вельмі рэдка — Я сам у гэтым буду сведка — У лес надумае пайсці, Зайцоў крыху там патрасці.. Новая зямля. ПАТРАЎКА ж. Рэдкая страва. Патраўка была нецікавая. Госць і гаспадар пабоўталі трохі лыжкамі і забракавалі яе. На ростанях. Патраўка ж. 'на кураціне з прыправамі гатуюць адвар, перад падачай яго падкалочваюць мукой' (Лаг. МСММГ, 1977); 'рэдкая страва з мукі' (Лаг. МСММГ, 1974); 'рэдкая страва з мясам, падкалочаная мукой' (Асіп., Бар., Верхнядзв., Ганц., Лаг., Лях. СПЗБ); потравка ж. 'соус з мясам' (Насовіч). Параўн. польск. potrawka 'адварное мяса пад соусам'. ПАТЫРЧАСТЫ прым. Які стаіць тарчма, прыўзняты ўверх; натапыраны. У Савосева суседа Быў пярэсценькі каток.. Губкі, зубкі Адмысловыя; Вусы-русы Патырчастыя; Тая спінка, Як націнка, Выгінастая. Савось-распуснік. Патырчака ж. 'палка, якая тырчыць адкуль-н.' (Стаўб. Нар. сл., с. 152). ПАЎАСМІНА, ПАЎАСЬМІНА ж. 1. Пасудзіна, якая служыла для вымярэння сыпкіх рэчываў. А пад паветкаю прылады: Вазок, калёсы, панарады, Старыя сані, восі, колы І вулляў некалькі на пчолы, Яшчэ някончаных; судзіна, Ста-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 289 ▶