Старонка 187
◀ / 289 ▶
ПАТАЁМА прысл. Скрытна. У цішы ды ў адзіноце Ходзяць думкі патаёма I знікаюць у самоце, I нікому невядомы Ні ўзлёты іх, ні громы.. На шляхах волі. Гатуюць ворагі удар, Гатуюць скрытна-патаёма.. Там жа. Потаемно прысл. 'тайна' (Насовіч); патаенна прысл. 'патаемна, скрытна' (Чэрв. Шатэрнік). ПАТАЛАЧЫЦЬ зак. Патаптаць, памяць (пасевы). А дзе б можна што пасеяць На якім загоне, Дык там куры падрасуюць, Паталочаць коні. Сялянская рада. Паталочыць зак. 'вытаптаць, патаптаць' (Гом. НЛГ); сталачыць зак. 'стаптаць (пасевы)' (Чэрв. Шатэрнік); толочиць незак. 'таптаць, мяць, ламаць нагамі (пра пасевы, агародныя культуры, сенакос)' (Насовіч). ПАТАЛОЧЫШЧА н. Вытаптанае месца. Паталочышча паказвала, што чалавек адграбаў снег, каб прылегчы на болей цёплым месцы. Дрыгва. Паталочышча н. 'выкачанае, вытаптанае месца' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ПАТАПЕЛЬНІЦА ж. Нізкае топкае месца; грузкае балота; дрыгва. На тых патапельніцах, дзе яшчэ два гады не мог прайсці чалавек, цяпер будзе сакавітая добрая трава, а на ёй пасуцца коні і каровы. Паездка на Асінбуд. Потопа ж. 'дрыгва, топкае, балоцістае месца' (Насовіч). ПАТАРОЧА ж. Здань, пудзіла; пачвара. Цісне, крэпіць халадзішча, Проста ліпнуць вочы. Божа, што тут за ігрышча, За смех патарочы! Пад Новы год. Вораг, бандыт. Запазніўся месяц цьмяны Стаць на варту ў гэту ноч I не чуў, як партызаны Білі злосных патароч. Засада. Потороча ж. і м. 'чалавек з вытарашчанымі вачамі, пудзіла' (Насовіч). Параўн. укр. потороча 'здань, прывід, пачвара; лаянк. пра чалавека'. ПАТРАВА ж. Страва, яда. Скончан дзень. За стол паселі — Дужая сямейка! Незайздросная патрава: Бульба ды куцейка. Сялянская рада. Патрава ж. 'страва, ежа' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'верашчака' (Лоеў. Янкова); 'вадкая страва' (Бар., Верхнядзв., Віл., Слуц., Пін. СПЗБ); 'патрава, страва' (Мсцісл. Бяль-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 289 ▶