Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
горы з жоўтым скатам, Пяскамі, глінаю багатым, Ўвесь правы бераг абступалі, У рэчцы цені іх дрыжалі. Там жа. 2. Трон. У параўн. Бярложак Мікіта ў ім [прыгрэбніку] зладзіў, Саломы i сена прынёс. Прысеў там, як цар на пасадзе, Хоць цар не зазнаў яго слёз. Суд у лесе. Пасада ж. сядзіба' (Хоц. Бялькевіч); пасад м. 'пасад, стол [трон]' (Касц. Бялькевіч). ПАСПАЛІТЫ прым. Звычайны. Я здароў, трохі кашляю, але гэта каталь паспаліты. 3 пісьма. Параўн. польск. pospolity 'які часта здараецца, усюды сустракаецца, звычайны'. ПАСТАЦЫЯ ж. Выгляд, постаць. Тым жа часам каля зваленага дуба, навокала таго месца, дзе начало дыміцца балота, збіўся вялізарны тлум усялякага птаства, звяркоў, машкарэчы i народу іншае пастацыі. На ўсё ёсць прычына. Пастацыя ж. постань' (Смарг. СПЗБ). Параўн. польск. postać 'форма пэўнай істоты, фігура, сілуэт; знешні выгляд'. ПАСТКА ж. Пашча. Шчупак, брат, ёмкі: на паўпуда, Але сарваўся. Ах, паскуда! I натаміў, як мае быць, I пастка ўжо з вады тырчыцъ, Як змей, варочае зянкамі.. Новая зямля. Пастка ж., перан. 'вялікі рот' (Чэрв. Шатэрнік). ПАСТРАШАЦЬ незак. Страшыць. [Дамянік:] — Тфу ты} ліха! што ca мною? Што за чортава чмута?! Хтось рукою касцяною Пастрашаў мяне з кута! Сымон-музыка. Пострашиваць незак. пагражаць' (Насовіч); пастрах м. 'пагрозы, запалохванне' (Гродз. Сцяшковіч, 1972); пастрашэнства н. застрашванне' (Брасл. СПЗБ). ПАСТЫЛЫ прым. Астылы, халодны. Над гарбом зямлі пастылай, Над прасцецкаю магілай Пара вырасце бяроз. Сялянская доля. Параўн. руск. постылый 'які выклікае да сябе непрыязнасць, які надаеў'. ПАСУЧЫЦЬ зак. Хутка пайсці ў пэўным напрамку. Прабегшы некалькі хат, Арцём звярнуў на агароды, шуснуў у каноплі, адтуль разораю між капусты забег у надворак Юркі Труса, з надворку заламаў у вулачку i пасучыў проста да калодзежа. Недаступны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пострашйваць
11 👁
 ◀  / 289  ▶