ПАТАЁМА прысл. Скрытна. У цішы ды ў адзіноце Ходзяць думкі патаёма I знікаюць у самоце, I нікому невядомы Hi ўзлёты іх, ні громы.. На шляхах волі. Гатуюцъ ворагі удар, Гатуюцъ скрытна-патаёма.. Там жа. Потаёмно прысл. тайна' (Насовіч); патаённа прысл. 'патаемна, скрытна' (Чэрв. Шатэрнік). ПАТАЛАЧЫЦЬ зак. Патаптаць, памяць (пасевы). А дзе б молена што пасеяцъ На якім загоне, Дык там куры падрасуюцъ, Паталочацъ коні. Сялянская рада. Паталочыць зак. 'вытаптаць, патаптаць' (Гом. НЛГ); сталачыць зак. 'стаптаць (пасевы)' (Чэрв. Шатэрнік); толочиць незак. 'таптаць, мяць, ламаць нагамі (пра пасевы, агародныя культуры, сенакос)' (Насовіч). ПАТАЛОЧЫШЧА н. Вытаптанае месца. Паталочышча паказвала, што чалавек адграбаў снег, каб прылегчы на болей цёплым месцы. Дрыгва. Паталочышча н. 'выкачанае, вытаптанае месца' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ПАТАПЕЛЬНЩА ж. Нізкае топкае месца; грузкае балота; дрыгва. На тых патапелънщах, дзе яшчэ два гады не мог прайсці чалавек, цяпер будзе сакавітая добрая трава, а на ёй пасуцца коні i каровы. Паездка на Асінбуд. Потопа ж. 'дрыгва, топкае, балоцістае месца' (Насовіч). ПАТАРОЧА ж. 1. Здань, пудзіла; пачвара. Цісне, крэпщъ халадзішча, Проста лтнуцъ вочы. Божа, што тут за ігрышча, За смех патарочы! Пад Новы год. 2. Вораг, бандыт. Запазніўся месяц цъмяны Стацъ на варту ў гэту ноч I не чуў, як партызаны Білі злотых патароч. Засада. Потороча ж. i м. 'чалавек з вытарашчанымі вачамі, пудзіла' (Насовіч). Параўн. укр. потороча 'здань, прывід, пачвара; лаянк. пра чалавека'. ПАТРАВА ж. Страва, яда. Скончан дзенъ. За стол паселi — Дужая сямейка! Незайздросная патрава: Бульба ды куцейка. Сялянская рада. Патрава ж. 'страва, ежа' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); верашчака' (Лоеў. Янкова); 'вадкая страва' (Бар., Верхнядзв., Віл., Слуц., Пін. СПЗБ); 'патрава, страва' (Мсцісл. Бяль
Дадатковыя словы
лочйць
15 👁