Папеляваты прым. папялісты' (Гродз. Цыхун); Папановы, папяляты прым. попельны' (Ваўк., Карэл. Сцяшковіч, 1983). Параўн. польск. popielaty папялісты'. ПАРАБКАВАННЕ н. Выкарыстанне працы парабкаў. Зніклі насаджаныя польскім імперыялізмам хутары кулакоўасаднікаў, якія трымалі ў парабкаванні навакольныя вёскі. Уз'яднанне. Паробчиць незак. 'быць у парабках' (Насовіч). ПАРАЗЛІВЫ прым. Надзвычайна выразны; уразлівы. 3 паразліваю яснасцю вынікае перад ім [дзедам Тала том] Мартын Рылъ, яго апавяданне пра сваё вызваленне з-пад полъскага канвою. Дрыгва. Поразливый прым. надзвычайны' (Насовіч). ПАРАЛЮШ м. Параліч. Вось ты бога i пахваліш! А бадай цябе паралюш! «Святы Ян». Паралюш м. параліч' (Дзятл. Сцяшковіч, 1972; Пух. СПЗБ; Чэрв. Шатэрнік; Насовіч). ПАРАННЫ прым. Ранішні. То быў вобраз іскраззянны, Момант радасці, надзей, Сэрца гімн агнём паранным, Песня зорак, сонцавей. Сымон-музыка. Порану, порано прысл. 'раніцай, уранку' (ТС); паранак м. 'раніца, ранак' (Гродз. Цыхун). Параўн. польск. poranny 'які адбываецца на пачатку дня, перад поўднем'. ПАРАХНО н. Парахня. Эх ты, жыццё, жыццё людское! Няма табе, няма спакою: Ты — суматоха, вір бурлівы, Ў табе загіне баязлівы, Як парахно, як зерне тое... Новая зямля. Порохно н. парахня' (Лельч. Жыв. сл., с. 214); парахоння н. 'парахня, гнілякі' (Мёр. Жыв. нар. сл., с. 71). ПАРЫЎЛІВЫ прым. Парывісты. Чаму яго [1вана\ сэрца білася ў парыўлівай радасці кожны раз, калі хоцъ здалёку мільгне яе постацъ? Балаховец. ПАСАД м., ПАСАДА ж. 1. Сядзіба. Над рэнкай гэты луг мурожны, Дубоў развіслых цэлы рад, I буслаў дом, стары, заможны, Як той пасэсарскі пасад! У палях Беларусь На горцы ціхай, невысокой, Каля засценка недалёка, У бок дарогі, ў глыбі сада Стаяла панская пасада. Новая зямля. Дамы, каменныя грамады, Палацы, пышныя пасады, Крутыя
Дадатковыя словы
паробчйць, поразлйвый, узяднанне
9 👁