Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Папіханка ж. 'муштроўка, знявага' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); попихаць, попгіхиваць незак. 'няветліва абыходзіцца' (Насовіч). ПАПРЫГОДЗІЦЦА зак. Здацца, паказацца. Алена не спіць, думав, што гэта папрыгодзілася ёй: прыснілася што ці пацук правее па галаве? Хата над балотцам. ПАПРЫШЧЫЦЦА зак. Перасохнуць, спячыся. Каласы на ніве пасохлі i нудна калышуцца па ветры. Грэчка апусціла лісце, як апараная еарачай вадою. Усё павяла, naпрышчылася на сонцы. Суш. Папрышчыцца зак. патрэскацца' (Шчуч. Сцяшковіч, 1983); 'усохнуць, паморшчыцца' (Старадарож. Hap. сл., c. 20). ПАПУТНА прысл. Адначасова, за адным разам. Такім чынам, далейшая задача — збіранне матэрыялаў аб ерамадзянскай вайне. А разам з еэтым, na дарозе, як еавораць, папутна, уладзіць справу з дзяўчатамі, аб якіх напісана ў паэме.. 3 пісьма. Параўн. руск. попутно 'адначасова з асноўным'. ПАПУШКА ж. Скрутак тытунёвага лісця. На дароеу добрую папушку тытуню — еасцінца — даў дзеду Даўнар. Называецца зарабіў. Папушка ж. 'вязка сухіх лісцяў тытуню' (Дзятл. Сцяшковіч, 1983); папуха, папуша, папушка, папужа ж. 'скрутак якога-н. лісця' (Астр., Віл., Смарт. СГІЗБ); папуха ж. 'скрутак тытунёвых лістоў' (TC); папуша ж. 'нізка тытуню' (Лун. Шаталава); попуша ж. 'звязка лісцяў тытуню' (Насовіч); папушынка ж. 'вязка сухіх лісцяў тытуню' (Пух. МСММГ, 1974). Параўн. румын, papusa, літ. papŭža 'скрутак тытунёвага лісця'. ПАПУШЧЭННЕ н. Недагляд. Па службе выйдзе nanyшчэнне Ці так няважнае здарэнне, Абрыцкі пэўна ўжо падкусіць, Данесці пану аб тым мусіць.. Новая зямля. Параўн. руск. упущение 'недагляд, нядбайнасць'. ПАПЯЛЯСТЫ прым. Які мае колер попелу, папялісты. Узбоч dapoei — лясок, na dpyei бок — поле, a ўеары naпялястыя хмаркі паўзуць. Называецца зарабіў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

папўжа, папўха, папўша, папўшка, папўшынка, попгіхйваць, попўша
18 👁
 ◀  / 289  ▶