венікам i памяцельнікам, з ачысткаю прыбіралень, чым сядзецъ увесь дзет у камеры. На ростанях. «Пасада» давала яму [Чарнамору] гэтае права, i ён важна хадзіў цяпер па калідоры са швабраю на плячах або з даўгім памяценнікам. Стары канакрад. ПАНУКА ж. Пануканне. Ў будныя дні ўставалі рана: Няма калі хварэць на пана, Няма чаго чакаць панукі, Кал i работы поўны рукі.. Новая зямля. Параўн. укр. понука 'заахвочванне каго-н. рабіць што-н.' ПАНЦЫРШК м. Браніраваны ваенны поезд. Абрыўкі команды, нервовай размовы Прарэзваюць холад завулкаў. Дзесь цокаюць звонка i чотка падковы, Дзесь пыхкае панцырнік гулка. На шляхах волі. Параўн. польск. pancerka браняпоезд', pancemik 'лінкор, браняносец'. ПАНЯВЕРКА ж. Цяжкае беспрасветнае жыццё, пакута. [Дзед да Сымона:] Грайі жа, дзеткі: скрыпка важна; Смутак ты ёй свой вальеш, I душа заплача кажна, Як ты смыкам павядзеш, Бо хто ў горкай паняверцы Крыж нясе свой, жывучы, У таго ў людское сэрца Ёсць праўдзівыя ключы. Сымон-музыка. Панявёрка ж. 'пагарда, занядбанне' (Навагр. Жыв. нар. сл., c. 112). Параўн. польск. poniewierka 'бадзянне, блуканне; мізэрнае існаванне'; укр. поневірка 'цяжкае жыццё, мукі, пакута'. ПАНЯТНАСЦЬ ж. Кемлівасць. — Маліцеся ж вы... са слязамі! Каб даў бог здольнасці, ахвоты Да вашай новае работы, Панятнасцъ добрую i памяць.. Новая зямля. Параўн. руск. понятность зразумеласць'. ПАПАСКА ж. Яда; пачастунак. — Заходзьце ў хату, калі ласка, Бо ўжо гатова i папаска, — Гасцей Хадыка сустракае I на сняданне заклікае. Новая зямля. Папаска ж. скармленне, супынак у дарозе' (Гарад. Каспяровіч). ПАШХАНКА ж. Дэспатычнае, зняважлівае абыходжанне з кім-н. Щ ты глух на папіханкі? Свецяць рэбры скрозь катанкі, А праз шапку чуб прабіўся. Эй, скажы мне, небарача... Много выцерпецъ прыйшлося Папіханак, кулакоў! Сымон-музыка
13 👁