венікам і памяцельнікам, з ачысткаю прыбіралень, чым сядзець увесь дзень у камеры. На ростанях. «Пасада» давала яму [Чарнамору] гэтае права, і ён важна хадзіў цяпер па калідоры са швабраю на плячах або з даўгім памяценнікам. Стары канакрад.
ПАНУКА ж. Пануканне. Ў будныя дні ўставалі рана: Няма калі хварэць на пана, Няма чаго чакаць панукі, Калі работы поўны рукі.. Новая зямля.
Параўн. укр. понука 'заахвочванне каго-н. рабіць што-н.'
ПАНЦЫРНІК м. Браніраваны ваенны поезд. Абрыўкі каманды, нервовай размовы Прарэзваюць холад завулкаў. Дзесь цокаюць звонка і чотка падковы, Дзесь пыхкае панцырнік гулка. На шляхах волі.
Параўн. польск. pancerka 'браняпоезд', pancernik 'лінкор, браняносец'.
ПАНЯВЕРКА ж. Цяжкае беспрасветнае жыццё, пакута. [Дзед да Сымона:] Грай жа, дзеткі: скрыпка важна; Смутак ты ёй свой вальеш, І душа заплача кажна, Як ты смыкам павядзеш, Бо хто ў горкай паняверцы Крыж нясе свой, жывучы, У таго ў людское сэрца Ёсць праўдзівыя ключы. Сымон-музыка.
Панявёрка ж. 'пагарда, занядбанне' (Навагр. Жыв. нар. сл., с. 112). Параўн. польск. poniewierka 'бадзянне, блуканне; мізэрнае існаванне'; укр. поневірка 'цяжкае жыццё, мукі, пакута'.
ПАНЯТНАСЦЬ ж. Кемлівасць. — Маліцеся ж вы... са слязамі! Каб даў бог здольнасці, ахвоты Да вашай новае работы, Панятнасць добрую і памяць.. Новая зямля.
Параўн. руск. понятность 'зразумеласць'.
ПАПАСКА ж. Яда; пачастунак. — Заходзьце ў хату, калі ласка, Бо ўжо гатова і папаска, — Гасцей Хадыка сустракае І на сняданне заклікае. Новая зямля.
Папаска ж. 'кармленне, супынак у дарозе' (Гарад. Каспяровіч).
ПАПІХАНКА ж. Дэспатычнае, зняважлівае абыходжанне з кім-н. Ці ты глух на папіханкі? Свецяць рэбры скрозь катанкі, А праз шапку чуб прабіўся. Эй, скажы мне, небарача... Многа выцерпець прыйшлося Папіханак, кулакоў! Сымон-музыка.
87 👁