Папіханка ж. 'муштроўка, знявага' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); попихаць, попихиваць незак. 'няветліва абыходзіцца' (Насовіч).
ПАПРЫГОДЗІЦЦА зак. Здацца, паказацца. Алена не спіць, думае, што гэта папрыгодзілася ёй: прыснілася што ці пацук прабег па галаве? Хата над балотцам.
ПАПРЫШЧЫЦЦА зак. Перасохнуць, спячыся. Каласы на ніве пасохлі і нудна калышуцца па ветры. Грэчка апусціла лісце, як апараная гарачай вадою. Усё павяла, папрышчылася на сонцы. Суш.
Папрышчыцца зак. 'патрэскацца' (Шчуч. Сцяшковіч, 1983); 'усохнуць, паморшчыцца' (Старадарож. Нар. сл., с. 20).
ПАПУТНА прысл. Адначасова, за адным разам. Такім чынам, далейшая задача — збіранне матэрыялаў аб грамадзянскай вайне. А разам з гэтым, па дарозе, як гавораць, папутна, уладзіць справу з дзяўчатамі, аб якіх напісана ў паэме.. З пісьма.
Параўн. руск. попутно 'адначасова з асноўным'.
ПАПУШКА ж. Скрутак тытунёвага лісця. На дарогу добрую папушку тытуню — гасцінца — даў дзеду Даўнар. Называецца зарабіў.
Папушка ж. 'вязка сухіх лісцяў тытуню' (Дзятл. Сцяшковіч, 1983); папуха, папуша, папушка, папужа ж. 'скрутак якога-н. лісця' (Астр., Віл., Смарг. СПЗБ); папуха ж. 'скрутак тытунёвых лістоў' (ТС); папуша ж. 'нізка тытуню' (Лун. Шаталава); попуша ж. 'звязка лісцяў тытуню' (Насовіч); папушынка ж. 'вязка сухіх лісцяў тытуню' (Пух. МСММГ, 1974). Параўн. румын. păpușă, літ. papūža 'скрутак тытунёвага лісця'.
ПАПУШЧЭННЕ н. Недагляд. Па службе выйдзе папушчэнне Ці так няважнае здарэнне, Абрыцкі пэўна ўжо падкусіць, Данесці пану аб тым мусіць.. Новая зямля.
Параўн. руск. упущение 'недагляд, нядбайнасць'.
ПАПЯЛЯСТЫ прым. Які мае колер попелу, папялісты. Узбоч дарогі — лясок, па другі бок — поле, а ўгары папялястыя хмаркі паўзуць. Называецца зарабіў.
81 👁