твой, нябось, І натуру твайго брата! Патравіла грэчку троха... Пачакай жа, памаўзоха!» Скраўся дзед і — хоп за грыву, Ды вярхом і ў бок штурхець! Як раўне ж над ім мядзведзь! Дзед і мядзведзь.
Памаўза м. і ж. 'праныра' (Чэрв. Шатэрнік); 'шкоднік, свавольнік' (Віл. СПЗБ; Барыс., Круп. СЦБ).
ПАМАЦНЯЦЬ незак. Узмацняць, уздымаць. І гэты ясны дзень, і гэтыя краявіды, поўныя паэзіі, і гэтыя весткі аб новым месцы, сабраныя ў дарозе, — усё гэта памацняла той добры настрой, з якім пад'язджаў Лабановіч да Пінска. На ростанях.
ПАМЕХА ж. Перашкода. Глядзіць Марына ўтарапёна — Яна яго [Данілу] не пазнае, І ён гукнуў, заспакаёны: — Марынка, я! — і да яе. Было ж тут радасці, уцехі! Прыбеглі бабка Ева, дзед, За імі ўсе суседзі ўслед — Няма цяпер былой памехі! Рыбакова хата.
Памех м. 'перашкода' (Віл. СЦБ); памешка ж. 'перашкода' (Краснап. Бялькевіч). Параўн. руск. помеха 'тое, што перашкаджае каму-, чаму-н.'
ПАМОГА ж. Дапамога. Як жа вызваліць з палону Скрыпку, сэрца яго [Сымона] часць? Як прабрацца за заслону? Хто памогу яму дасць? Сымон-музыка.
Памога ж. 'дапамога' (Насовіч). Параўн. укр. помога 'дапамога'.
ПАМОЖНАСЦЬ ж. Магчымасць. Жывучы дома, я меў паможнасць стыкацца з рознымі людзьмі, бо не было, бадай, таго дня, калі б да нас не прыходзілі свежыя людзі. З пісьма.
Поможносць ж. 'магчымасць, сіла' (Насовіч).
ПАМЯСТОЎНЫ прым. 1. Умяшчальны, прасторны. Маленькая знадворку, будка ўсярэдзіне была досыць памястоўная. На ростанях. 2. Ёмісты. Асвойтаўшыся ў камеры, Зайкоўскі садзіўся каля стала на нары, скручваў ёмкую цыгарку з грамадскай махоркі, а яна стаяла ў памястоўнай скрынцы.. На ростанях.
ПАМЯЦЕЛЬНІК, ПАМЯЦЕННІК м. Палка, на якую прывязваюць венік. Адна толькі пасада, пасада падмятайлы, не дужа карысталася павагаю з боку арыштантаў. На справе ж падмятайлу было шмат весялей мець справу з
79 👁