глыток, цмокнуў разы два губамі, лізнуў языком куточкі губ. На ростанях.
Палыкнуць зак. 'глытнуць' (Астр. СПЗБ); 'праглынуць', 'крышку выпіць' (Стаўб. СЦБ; Стаўб. МСММГ, 1970).
ПАЛЬШЧЫЗНА ж. Усё, што мела адносіны да панскай Польшчы. Даўно вядзецца, хоць і глуха, Вайна з пальшчызнаю ў сялян. Рыбакова хата.
ПАЛЮДСКАВАЦЦА зак. Добра пажыць, не ведаючы турбот, клопатаў. Антось з Міхалам на сняданні Даюць адказы на пытанні І кандыдатаў разбіраюць, Адных пахваляць, тых палаюць. — Вось, каб Галонскі тут астаўся! За ім бы, брат, палюдскаваўся: Такі прасцяк, ненадзіманы, Ляснічы вельмі б пажаданы. Новая зямля.
Палюдскавацца зак. 'добра пажыць' (Гродз. Сцяшковіч, 1972).
ПАЛЯНЕ мн., зб. Жыхары вёсак, размешчаных паблізу ад палёў. Сялян іншых вёсак, якія жылі больш пры палях, яны [жыхары вёскі Цельшына] называлі палянамі і гэтым самым як бы адрознівалі іх ад сябе, жыхароў лесу. На ростанях.
Палявік м. 'жыхар сухога краю, мясцовасці' (Пух. Шатэрнік).
ПАЛЯПІЦЦА зак. 1. Учапіцца, ухапіцца за каго-, што-н. А пападзецца на дарозе жук або хрушч, палепяцца яны [мурашкі] за яго і павалакуць яго да сваёй хаты. Мурашкі. 2. Прыліпнуць, моцна прыстаць. Прыйшоў званар папа ратаваць і сам да яго прырос. — Чаго вы паляпіліся тут? — спытаў, прыйшоўшы, царкоўны стараста і хацеў памагчы. Але як дакрануўся да папа, дык і сам прырос. Дзіва.
ПАЛЯЦКІ прым. Які мае адносіны да палякаў, Польшчы. [Талаш:] Як бачу, хлопча, ты дужа напуджаны... [Мартын Рыль:] Ой, і не пытай, дзядзька! З паляцкай няволі, з палону вырваўся! Дрыгва.
Паляцкі прым. 'польскі' (Стаўб. СЦБ).
ПАМАДА ж. Калёсная мазь. Антось агледзеў тут прылады, Калёсам добра даў «памады», Густога дзёгцю і варволю.. Новая зямля.
ПАМАЎЗОХА м. і ж. Шкоднік, свавольнік. Дзед ідзе, а цемнавата; Зірк — у грэчцы ходзіць штось. «Знаю нораў
76 👁