ПАЛУДНЫ прым. Які бывае ў поўдзень, у сярэдзіне дня. Добра ў лузе ў час палудны! Лёгка там дыхнуць! Хмаркі белыя марудна За лясы плывуцъ. На лузе. Полуднёвый прым. 'які бывае ў поўдзень' (Насовіч); палудніца ж. полудзень' (Ашм. МСММГ, 1970). ПАЛУКОШАК м. Сплеценая з лазы трохсценная (з дном) застаўка для саней ці калёс; палукаш. Конік бяжыць, скрыпяць сані, a ззаду, уляпіўшыся за палукошак, бяэ/сыць i муэісык.. Зімнія халады. Палукашак м. палукашак' (Ваўк., Дзятл., Навагр. Сцяшковіч, 1972); палукашка ж. палукаш' (Маладз. СЦБ). ПАЛУПАНАК м. Той, хто паводзіць сябе як пан, лічыць сябе панам; панскі памагаты. [Дзед Даніла:] Не люблю я псярні панскай, Палупанкаў, ахмістрынь — Дух падлізніцкі, паганскі, Прападзі ён там i згінь! Сымон-музыка. ПАЛУЧЫЦЦА зак. Злучыцца. Ўсе птушкі ў паркі naлучылісь I гнёзды радасна вілі.. Пясняр вясны. Получицьца зак. 'узяць шлюб' (Насовіч). ПАЛУЧЫЦЬ зак. Звязаць якімі-н. адносінамі, пачуццямі i пад.; злучыць. Каб дапісаць партрэт Антося, Скажу: на свеце не знайшлося Hi ўдоўкі-любкі, ні дзяўчыны, Каб naлучыць дзве палавіны, Каб разам шчасце здабываць I поруч долю падзяляцъ. Новая зямля. Восъ так яны, Барыс i Hacця, Прыйшлі на ростані дарог, Дзе іх збуцвелы крыж сцярог I палучыла іх нянасце. Ці ўзяць не ўмелі яны шчасця? На шляхах вол i. Получиць зак. злучыць' (Насовіч). Параўн. польск. polqczyc злучыць'. ПАЛЫКАЦЬ незак. Убіраць, уцягваць у сябе; паглынаць. Нямее ўсё, маўчыць, чакае, Надзеі тоіць ўсё вакол, I прагна вільгаць палыкае Акамянелы, пылкі дол. Нязбытныя надзеі. Палыкаць незак. Тлытаць' (Лаг., Пух. СЦБ; Брасл., Ваўк., Воран. СПЗБ; Ваўк. Сцяшковіч, 1972); полыкаць зак. 'выпіць, хлябаючы' (Насовіч); палкаць незак. Тлытаць' (Гродз. Цыхун). Параўн. польск. polykać Тлытаць'. ПАЛЫКНУЦЬ зак. Выпіць адзін глыток; глынуць. Нарадаволец памяшаў лыжачкаю ў шклянцы чаю, палыкнуў
Дадатковыя словы
бяэісыць, палўдніца, палўкашак, палўкашка, получйць, получйцьца
8 👁