Старонка 18
◀ / 289 ▶
АДТВОРЫНА ж. Адтуліна, шчыліна для ўваходу (выхаду) куды-н. Панура і грозна зяўрылі сваімі цёмнымі адтворынамі смалакураўскія салашы, як пасці пачварных страшылішч. Дрыгва. АДУЖАЛЫ прым., перан. Моцны, развіты, дасканалы ва ўсіх адносінах. Тэатр імя Янкі Купалы яшчэ зусім малады, пасля трох год існавання зрабіўся настолькі адужалым, што ў 1923 годзе здолеў выступаць на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы. Культура і навука ў БССР за 30 год. Дужы прым. 'дужы, моцны' (ТС); (Паст., Свісл., Смарг. СПЗБ). Параўн. укр. одужалий 'які стаў здаровым, паправіўся пасля хваробы'. АЖЭГЧЫ зак., перан. Раптоўна авалодаць кім-н., выклікаць моцныя пачуцці; апячы. Дзед трывожна погляд кінуў: — Мусіць збег, каб я здароў! — І затросся дзед ад страху, Думка мозг яго ажгла: «Абакраў, гад, і даў маху!» Сымон-музыка. Ажэхч зак. 'апячы' (Шчуч. СПЗБ). Параўн. руск. ожечь 'апячы'. АЗАДДЗЕ н., зб., перан. Адкіды грамадства. [Далін:] — Анархія расце, Гусцее ком бязладдзя, Мы ж цягнемся ў хвасце, Як нейкае азаддзе. На шляхах волі. Азаддзе н., зб. 'пазадкі' (Пін. Нар. лекс., с. 112; Чач. Жыв. нар. сл., с. 86); 'пазаддзе' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'пазаддзе' (Чэрык. МАСМ); озаддзе н., озадкы мн. 'пазаддзе' (Жаб., Малар. ДСБ); азадзьдзя н. 'азаддзе, больш лёгкае (пустое) зерне' (Мсцісл. Бялькевіч). АЗРЭЛЬ м., лаянк. Пагардлівая мянушка (ад уласнага імя Азрыель). [Мар'яна да Насці:] Ты будзеш мой плот ламаць, каб табе косці паламала, азрэль ты сляпы!? — Як ты, авечка шалудлівая, смела сказаць на мяне, старую жонку, «сляпы азрэль?» — Якая я шалудлівая? Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле. АКАЛОДАЧНЫ м. Паліцэйскі, які наглядаў за акалодкам—падраздзяленнем паліцэйскага гарадскога ўчастка; акалодачны наглядчык. Яму [урадніку] даюць павышэнне, пасылаюць у горад, робяць акалодачным, потым прыставам. Соцкі падвёў.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 289 ▶