Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Паквапны прым. спакуслівы' (Лід. СГТЗБ); паквапісты прым. 'спакуслівы, прываблівы' (Гродз. Цыхун); поквапный прым. зайздросны' (Насовіч). ПАКІЛЬГІКАЦЬ зак. Скачучы, пачаць перамяшчацца. — Чорт ведае, што начало тварыцца! — у страху сказаў ён [зайчык] сам сабе, перакінуўся на задніх лапах i пакільгікаў болотам, каб быцъ далей ад усякага ліха. На ўсё ёсць прычына. ПАКЛАДАЦЦА незак. Спадзявацца, ускладаць на каго-н. надзею, чакаць дапамогі ад каго-н. Але раз ты наважыў дзела, Ідзі станоўка, роўна, смела, Ідзі, назад не аглядайся I на другіх не пакладайся! Новая зямля. Пакладацьца незак. 'ускладаць на каго-н. надзею; спадзявацца' (Насовіч). ПАКЛАДКА ж. Насціл, насціланне. Станцыя падгатавана для пакладкі страхі. Паездка на Асінбуд. ПАКОЩЦА незак. Ляжаць у магіле, быць пахаваным. Цяжкі камень сцісне грудзі, I забудуцъ скора людзі, Чый пакоіцца тут прах. Сялянская доля. Пакойны прым. 'які памёр' (Старадарож. СПЗБ). Параўн. руск. покоиться 'быць пахаваным, ляжаць у M a riле'; укр. поко'тися 'быць пахаваным дзе-небудзь'. ПАКОЯЧЫ прым. Заспакойлівы, супакойлівы. Ўнізу гары ляглі прыгожа, Як бы разоркі паміж збожжа, Дарожкі роўныя, крывыя. Над імі дрэвы маладыя Ў сваёй пакоячай цішы Сплялі жывыя салашы. Новая зямля. ПАКРОЎ м. Тое, што пакрывае, ахутвае сабой што-н. Сам я не знаю, чаму вечарамі Так непрытульна ў душы Ў момант той часу, як над палямі Цені кладуцца ў цішы; Як замірае дзень над гарою Ў бляску апошніх лучоў, Як непрыкметна ноч над зямлёю Свой апускае пакроў. Шэрая гадзіна. Пакровец м. 'чахол на коўдру' (Воран. Сцяшковіч, 1972). Параўн. руск. покров 'тое, што пакрывае што-н., ахінае, ахутвае'. ПАКРЫСЕ, ПАКРЫХУ прысл. Паступова, патроху. Толькі калі начало развідняцца, сяляне пакрысе рызышліся па хатах. На ростанях. Прыступш да збору суніц-чараўніц, Захапіліся зборам усе Пакрысе: Данік i Юра I Жэня-панура.. Міхасёвы прыгоды. Салдаты потайкам i сціха На кожнай 12 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пакрбвец, покотися
7 👁
 ◀  / 289  ▶