Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ПАЖАРКІ мн. Выгар, выгаркі. Пасля папаскі.. я пашыбаваў пад лужкі. Нічога там не знайшоў, а на пажарках падняў каля 20 чорненькіх баравікоў. 3 пісьма. Пожар м. 'пажарышча ў лесе' (Гродз. Жыв. нар. сл., c. 28). ПАЗАДКІ мн., перан. Прыхільнікі, паслугачы. Быў час, калі Гітлер i яго клышаногі недаростак Гебельс i розныя чалавечыя пазадкі трубілі на ўвесь свет аб перамогах, аб непераможнасці нямецкіх армій. На руінах Гомеля. Пазадкі мн. высеўкі' (Віл. СЦБ); пазадзьдзя н. 'пазаддзе, самае дрэннае зерне, якое пры веянні кладзецца ззаду за буйнейшым зернем перад мякінаю' (Крыч. Бялькевіч); 'адыходы пры веянні (ачыстцы) зерня' (Гл. Янкоўскі, 1960); пазадзьдзя н. 'малакаштоўнае зерне з пустазелля' (Бял., Светлагор. МСНДМ, c. 167). ПАЗЕМ м. Гарызонт, далягляд. Яшчэ не бачаныя краявіды Пінскага Палесся.. вынікалі перад Лабановічам, захаплялі сваімі чарамі, неасяжнымі прасторамі зямлі i роўняддзю паземаў, што зліваюцца з небам ці хаваюцца за цёмнасіняю стужкаю бясконца далёкіх лясоў. На ростанях. ПАЗЫВАЦЬ незак. Выклікаць, патрабаваць з'явіцца куды-н. Дзядзька Марцін быў чаяавек пісьменны. I рукі затрасліся ў яго, калі ён вычытаў: «Повестка». /1 калі далей стаў чытаць, то вычытаў, што земскі начальнік называв на суд за парубку дубка. Дзядзькаў сведка. Пазываць незак. 'запрашаць у госці' (Уздз. СЦБ; Ашм. СПЗБ); запрашаць' (Уздз. МСММГ, 1970). НАКАЗ КА ж. Палачка, якой паказваюць што-н.; указка. [Крочак:] О, не!.. Змяняць па добрай волі Паказку школьную на штык?! Я, выбачайце, не разнік. Пайсці ахвотаю? ніколННг. шляхах волі. ПАКВАПНЫ прим. 1. Прываблівы, спакуслівы. Ідуць маўчком яны; заняты Сваімі думкамі з іх кожны. «Так. У лясніцтве кут парожны, Куток паквапны i багаты, Не застаіцца, Не згуляе, Паноў к сабе ён прыцягае.. Новая зямля. 2. Сквапны, прагны, ласы на што-н. Карысным дзелам, як, напрыклад, збіраць na крышанчыку мёд, ім [восам] не хацелася, яны часта заляталі ў вуллі, паквапныя на дарэмшчынку, i кралі або разбоем забіралі гатовае. Асінае гняздо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіцца
12 👁
 ◀  / 289  ▶