ступства ноч прагавіта ловіць і глытае гэтыя гукі і шолахі. Там жа.
Падступства н. 'здрада' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); подступство н. 'вераломства' (Насовіч).
ПАДСУСЕДНІК м. Кватарант. Некалькі гадзін, а часамі і цэлую пору пасля такіх сутычак усякія дыпламатычныя зносіны перапыняюцца паміж гаспадыняй і падсуседнікамі: маўчаць, не гавораць. Хатка над балотцам.
Падсусед м. 'бедны чалавек, які не меў сваёй хаты' (Лун. Шаталава); подсусед, посусед м. 'той, хто жыве ў чужой хаце на правах кватаранта ці на чужым двары' (ТС); падсуседак, падсуседнік, падсусед м. 'чалавек, які жыў у суседзях, не меў свае хаты' (Іўеў., Карэл., Шчуч. Сцяшковіч, 1983); патсусет м. 'кватарант' (Капыл., Лях., Чэрв. СПЗБ); патсусят м. 'кватарант' (Ганц., Лях. СПЗБ).
ПАДЦІНАЦЬ1 незак. Рыўком падцягваць да сябе. Паны ў калясцы пад'язджаюць, Хурман тут лейцы падцінае, Стаенных пару прыпыняе.. Новая зямля.
Падцінаць незак. 'прыпыняць' (Валож. СЦБ).
ПАДЦІНАЦЬ2 незак. Падкусваць, кпіць. — А ты, Ламук, не выскаляйся, Лепш нос абцерці пастарайся — Сапляк, унь, губу ўжо мінае! — Алеся дзядзька падцінае. Новая зямля.
Падцинаць незак. 'гаварыць дзёрзкасці' (Насовіч).
ПАДЦЯТЫ дзеепрым. Прыціснуты. А ён [воўк] — вось тут, бяры рукамі, Завіс на лапах, як у яме; Стрыжэнь глыбокі, лёд пакаты, А бедны воўк, вадой падцяты, Скрабе па лёдзе кіпцюрамі І носам рые, як зубамі. Новая зямля.
ПАДЦЯЦЬ1 зак. Рыўком, рэзка падцягнуць на сябе. — Гэй вы, конікі малыя, Сакалы мае ўдалыя! Што прысталі? — Лейцы ён [хурман] падцяў, махнуў... Коні шыі заламалі, Бы агонь іх жахануў, І панеслі! Сымон-музыка.
ПАДЦЯЦЬ2 зак. Падкусіць, пакпіць. А вось ты, як быў лодырам, дык лодырам і застанешся, — сярдзіта падцяў яго дзед. Адшчапенец. І, каб дапячы адна другой, яны [жанчыны] пайшлі па вёсцы выстаўляць адна другую перад людзьмі. Тут мелася на ўвазе, галоўным чынам, вастрэй падцяць свайго ворага. На ростанях.
116 👁