Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ПАДРАСАВАЦЬ зак. Стаптаць, спляжыць. А дзе б можна што пасеяць На якім загоне, Дык там куры падрасуюцъ, Паталочацъ коні. Сялянская рада. Зграсаваць зак. 'стаптаць, папсаваць, знішчыць' (Гродз. Цыхун); 'сапсаваць, стаптаць' (Мает. Сцяшковіч, 1972). ПАДРУЧКУ прысл. Узяўшы адзін аднаго пад руку. А то проста хадзілі [хлопцы] ў парах з дзяўчатамі, пабраўишея за рукі ці «падручку», ці проста абняўшыся. На прасторах жыцця. ПАДРЫЗНІК м. Белае адзенне, якое свяшчэннік надзявае пад рызу. Сцяпан павесіў падрызнікі i пачаў іх разглядаць: браў за рукавы i доўга прыглядаўся, шоргаў рукою, абціраў пыл i абчышчаў іх. Старыя падрызнікі. Мікола зняў падрызнік i стаў разглядаць яго. — Ці ты, дзядзька, хочаш быць папом? Навошта яны табе?Там жа. ПАДСІТАК м. Невялікае сіта для прасявання мукі. Старая Лукашыха, Аўгеня, прыйшла да свае суседкі Югасі пазычыць падсітак прасеяць мукі. На ростанях. Падсітак м. сіта' (Чэрв. Шатэрнік); падсітак м. 'невялікае сіта' (Пух., Уздз. СЦБ); патсітак м. падсітак' (Пух. СПЗБ); 'падсітак, частае рэшата' (Мсцісл., Хоц. Бялькевіч); пацьсітак м. 'частае рэшата, але радзейшае за сіта' (Бял. МСНДМ, c. 43); пасітак м. 'сіта, гусцейшае за рэшата' (Лях. МСНДМ, с. 126). ПАДСТУПНЫ прым. 1. Прадажны, здрадлівы. Той мусіць загінуць, хто меч узнімае На голавы мірных трудзяг. Няхай жа агорне ноч цёмна-нямая Падступных падл юг i туляг! Шалёнага пса — на ланцуг! 2. Хітры. Не датрымаў Іван сваіх падступных замыслаў: усе яны разляцеліся прахам, як толькі пабачыў Аўдольку. Балаховец. Подступный прым. 'прадажны, здрадлівы' (Насовіч). ПАДСТУПСТВА н. Злы намер, здрада. — Номніш месца, дзе ты павінен спаткацца з Махровым? — рантам запытаў Ракіта. — Помню, — цвёрда адказаў Бадзейка. — Ну, скажы! Бадзейка зірнуў у твар Ракіты, як бы пытаючы, ці няма тут якога падступства, i назваў умоўленае месца. Балаховец. Несканчоную аднатонную песню вядзе электрычная станцыя, нібы дрот звоніць на тэлеграфных слупах у лесе перад нягодаю, а маўклівая, прытоеная / поўная пад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

подстўпный
22 👁
 ◀  / 289  ▶