ПАДОЛАК м. 1. Зямля, дол. А як толькі аб сядзёлку Гутарка кранецца, Кленчыць Янка на падолку, Божыцца, клянецца Жонкай, дзецьмі, сваёй скурай, Што сядла не бачыў. Як Янка забагацеў. Або калі над галавою У жнейкі спрытнаю рукою Пучок калоссяў мільгатнецца, Апіша дужку, бы вясёлку, Бы нейкай знічкі след пагаслы, I борзда ляжа ў перавяслы, Што распасцёрты на падолку.. Новая зямля. 2. Частка лугу каля ракі, якая ў паводку заліваецца вадой; абалона. А на падолку рунъ рунее Травы i рознай збажыны, I рост яе такі буйны — Сама сябе яна тут сее. Рыбакова хата. Падол м. абалона' (Раг., Слон.
СПЗБ); 'месца на рацэ, дзе мыюць бялізну' (Краснап., Мсцісл. Бялькевіч); 'бераг ракі, дзе мыюць бялізну' (Бераст. Сцяшковіч, 1983); 'месца на рэчцы, сажалцы, дзе мыюць бялізну' (Мсцісл. Юрчанка, 1966); падолле н. 'месца, дзе мыюць бялізну' (Мсцісл. Юрчанка, 1988).
ПАДПРЫПЕЧАК м. Выемка пад прыпекам. Нішто не кідалася ў вочы ў гэтай хатцы, хіба толькі шырокая, прасторная, прысадзістая пен з рознымі пячуркамі, з прыпечкам, падпрыпечкам i ямкамі з двух бакоў прыпечка. Цвіркун. Патпрыпечак м. 'выемка пад прыпекам' (Віл., Гарад., Паст., Смарг.
СПЗБ); прыпечак' (Лоеў. Янкова); падпрыпек м. 'месца пад прыпекам' (Бых.
МАСМ); 'прыпек, прыпечак' (Лоеў. Янкова); падпечак' (Навагр., Слон. Сцяшковіч, 1972); патпрыпачак м. 'месца пад прыпекам, куды ставяць посуд' (Докш.
МСНДМ, с. 77); 'выемка пад прыпекам, дзе ставяць гаршкі, чыгуны' (Мядз., Стаўб.
СЦБ).
ПАДРАБНЕЦЬ зак. Страціць унутраную значнасць, стаць пасрэдным. — Эхе-хе, мая дзяціна, — Уздыхнуў Даніла дзед: — Падрабнела i людзіна, Падрабнеў цяпер i свет. Сымон-музыка.
ПАДРАПАРАВАЦЬ зак. Падрамантаваць, падправіць крыху. Іван з сякераю ішоў у лес: загадаў яму бацъка пару жэрдак прынесці i падрапараваць плот. Балаховец. Параўн. польск. podreperowac 'падправіць, адрамантаваць што-н. часткова
38 👁