Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ПАДМОСТАК м., ПАДМОСТКА ж. 1. Рыштаванне з дошак. Ён [Зыгмусь] зладзіў падмостак, узлез на яго, агледзеў столь. Падмостак быў нетрывалы, уперціся ў яго, каб плячамі ўзадраць дошку, было немагчыма. На ростанях. 2. Падстаўка. Стораж няёмка памяўся, a потым прысеў на калодачку, на якую станавілася бабка Параска, каб залажыць юшкі. «Недаростку трэба падмостку», — гаварыла яна [Параска] у такіх выпадках. На ростанях. Падмосці мн. 'часовае рыштаванне з дошак' (Смал. СЦБ). ПАДНАВАЛЬНЫ прым. Моцны, вельмі вялікі, разбуральны. I жах прайшоў, як біч, па хатах Іржавым звонам ланцугоў. Мятнуўся віхар паднавальны I пыл узняў людскіх пакут. На шляхах волі. ПАДНЕБ'Е н. Паднябессе. У бязмежным небе Роўненькім шнурочкам Жураўлі на вырай Мкнуцца над лясочкам. Меншыцца шнурочак, У паднеб'І mae, Вось ледзь-ледзь чарнее, Міг — / npanadae. Адлёт жураўлёў. ПАДНІЗ прысл. Ніжэй, к нізу. [Сцёпка:] Акуратненька, браткі, капайце, вось як тут пачалі: зверху широка, а падніз вузей. На прасторах жыцця. ПАДНІЗАМ прысл. Унізе. Мые Нёман ёй [вярбіне] карэнні, I дурэе вецер з ёю, A паднізам чарадою Ціснуць ногі ёй каменні. Вярбіна. ПАДНЯВАЦЬ зак. Правесці дзе-н. дзень. Дзе ён [Барыс\ паднюе, паначуе I ці здароў ён там, ці жыў... На шляхах вол i. ПАДНЯДЗЕЛЩЦА зак. Прыбрацца па-святочнаму. Насця, што называецца, паднядзелілася, брови падвяла, падпудрылася i ў завяршэнне ўсяго ўзлажыла капялюшык.. Адукацыя. Паднядзёліцца зак. 'прыбрацца па-святочнаму' (Астр. СПЗБ; Карэл. Сцяшковіч, 1972), 'надаць сабе святочны выгляд, прыбрацца' (Верхнядзв. Шаталава). ПАДНЯДЗЕЛЩЬ зак. Надаць святочны выгляд. Яна [Насця] — што грэх ужо таіць? — Клюстэрцы зараз падбяжыцъ I пасмы русае кудзелі Заўе старанней, паднядзеліць I лішні час тут пастащъ. На шляхах волі. Паднядзелены дзееприм. 'прыбраны, святочны' (Астр. Сцяшковіч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паднебе, паднебі
19 👁
 ◀  / 289  ▶