Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ступства ноч прагавіта ловіць i глытае гэтыя гукі i шолахі. Там жа. Падступства н. здрада' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); подступство н. вераломства' (Насовіч). ПАДСУСЕДНІК м. Кватарант. Некалькі гадзін, a часамі i цэлую пору пасля такіх сутычак усякія дыпламатычныя зносіны перапыняюцца паміж гаспадыняй i падсуседнікамі: маўчаць, не гавораць. Хатка над балотцам. Падсусёд м. 'бедны чалавек, які не меў сваёй хаты' (Лун. Шаталава); подсусёд, посусёд м. 'той, хто жыве ў чужой хаце на правах кватаранта ці на чужым двары' (TC); падсусёдак, падсусёднік, падсусёд м. 'чалавек, які жыў у суседзях, не меў свае хаты' (Іўеў., Карэл., Шчуч. Сцяшковіч, 1983); патсусёт м. кватарант' (Капыл., Лях., Чэрв. СПЗБ); патсусят м. кватарант' (Ганц., Лях. СПЗБ). ІІАДЦІНАЦЬ1 незак. Рыўком падцягваць да сябе. Паны ў калясцы пад'язджаюцъ, Хурман тут лейцы падцінае, Стаенных пару прыпыняе.. Новая зямля. Падцінаць незак. прыпыняць' (Валож. СЦБ). ПАДЦІНАЦЬ2 незак. Падкусваць, кпіць. — А ты, Ламук, не выскаляйся, Лети нос абцерці пастарайся — Canляк, унъ, губу ўжо мінае! — Алеся дзядзька падцінае. Новая зямля. Падцинаць незак. 'гаварыць дзёрзкасці' (Насовіч). ПАДЦЯТЫ дзеепрым. Прыціснуты. A ён [воўк] — вось тут, бяры рукамі, Завіс на лапах, як у яме; Стрыжэнъ глыбою, лёд пакаты, А бедны воўк, вадой падцяты, Скрабе па лёдзе кіпцюрамі I носам рые, як зубамі. Новая зямля. ПАДЦЯЦЬ1 зак. Рыўком, рэзка падцягнуць на сябе. — Гэй вы, конікі малыя, Сакалы мае ўдалыя! Што прысталі? — Лейцы ён [хурман] падцяў, махнуў... Коні шыі заламалі, Бы агонь іх жахануў, I панеслі! Сымон-музыка. ПАДЦЯЦЬ2 зак. Падкусіць, пакпіць. А вось ты, як быў лодырам, дык лодырам i застанешся, — сярдзіта падцяў яго дзед. Адшчапенец. I, каб дапячы адна другой, яны [жанчыны] пайшлі na вёсцы выстаўляць адна другую перад людзьмі. Тут мелася на ўвазе, галоўным чынам, вастрэй падцяць свайго ворага. На ростанях
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падязджаюцъ, подсўсёд, посўсёд
12 👁
 ◀  / 289  ▶