Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
мі, Бяжыцъ i спыніцца насамі, Наставіць вушы, разважае, Вушамі нос свой павярае. Новая зямля. [Белавус:] — Уважнымі будзьце, не лезъце Без толку, абы. I план павярайце на месце У момант любы. Адплата. Павяраць незак. 'верыць, давяраць' (Ваўк. Сцяшковіч, 1983); верыць' (Віл. СПЗБ). ПАГАДАЦЬ незак. Пагаварыць, параіцца. Так ляталі [буслы] дзень, так кружылі два Ды на хвою паблізу прыселі. Пагадалі штось, а праз дзень давай Зносіць голькі для новай пасцелі. Дуб. Пагадаць зак. 'пагаварыць, пагутарыць' (Насовіч). Параўн. польск. pogadać пагаварыць'. ПАГАДЛІВА прысл. Прымірыцельна, пагаджальна. — Вось ты ўжо i надзьмуўся, як мыш на крупы, — пагадліва сказаў Балоціч. — Пасядзі, перакусім! На ростанях. По гадливо прысл. 'паблажліва, памяркоўна' (Насовіч). ПАГАЛІЦЦА зак. Паквапіцца, пагнацца. [Аўгіня:] Пэўна ж, я сама вінавата: на багацце пагалілася. Дрыгва. — Эх, брат! — махнуў рукою Янка. — Няважныя мы з табою цяnep кавалеры-жаніхі: хто на нас пагаліцца, бяздомных басякоў? На ростанях. Пагаліцца зак. паквапіцца' (Валож. СПЗБ); погалицьца зак. 'паквапіцца, пагнацца' (Насовіч). ПАГОЦКАЦЬ зак. Патрэсці, пападкідваць. I грошы дастаў ён [Паўлюк] з кішэні, Памацаў квіткі, Іх трохі пагойкаў у жмені Ды ў плот nad віткі! Паўлюкова бяда. Перш чым схаваць дзве залатыя пяцёркі, Гамыра яшчэ раз паглядзеў на іх, нават лёгенька пашараваў адну аб другую i naгоцкаў у руцэ. На «святой зямлі». Пагоцкаць зак. 'пакалыхаць дзіця на руках' (Насовіч). ПАДАБЛОЧЧА н. Нябесная высь, паднябессе. Адзін крытык жыў дзесь надта высока. Заўважыўшы гэта, як той паглядаў у падаблочча, крытык сцяміў, што гэт не ў высі наогул пазірае, а на яго кватэру, задрыжаў, як асінавы ліст i кінуўся ўцякаць, надзеўшы адзін толькі галош. Трагізм. ПАДБУДОЎКА ж. Toe, што прыбудавана да асноўнага. A вылечыўся ён [Ігнатовіч] не менш цікава: неўзабаве на нашым калідоры раскідалі камеру — была падбудоўка. Падняўся страшэнны шум i грук. Стары канакрад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

погалйць
7 👁
 ◀  / 289  ▶