Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ку, Вузлы вывязаў гурком I пагнаў авечкі ў поле На папары i на ролі. Сымон-музыка. Павіванка ж. 'пуга, звітая з дзвюх столак i абвітая тонкай вяровачкай' (Дзярж. Hap. сл., c. 38), 'вяроўка, сплеценая ў тры столкі' (Лаг. СПЗБ); павіваць незак. 'абвіваць тонкай вяровачкай пугу ці іншую вяроўку' (Дзярж. Hap. сл., c. 38), 'перавіваць трэцяй вяровачкай звітую вяроўку або пугу' (Чэрв. Шатэрнік). ПАВІНШАВАЛЬНЫ прым. Віншавальны. Сяргей прыслаў павіншавальную тэлеграму. Кніга Ташкенцкага быція. ПАВІНШАВАННЕ н. Віншаванне з выпадку свята, знамянальнай даты. Вось гэты год i падаў мне повад напісаць табе — павіншаванне з Новым годам.. 3 пісьма. Павиншованне н. віншаванне' (Насовіч); павіншоваць зак. 'павітаць i павіншаваць' (TC). Параўн. польск. powinszowanie віншаванне'. ПАВІТАННЕ н. Прывітанне. [Маці да сына:] Ты скідаеш з самалёта Мне на павітанне Ліст ад сына, ад пілота, Калгасніцы Ганне! Ото ж матцы радасцъ будзе За пілотасына. Шчаслівая хвіліна. Павітаня н. прывітанне' (Шчуч. 3 нар. слоўн., c. 46); повптанне н. прывітанне' (Насовіч); павітацца зак. прывітацца' (Шчуч. СПЗБ; Мсцісл. Бялькевіч; Чэрв. Шатэрнік). Параўн. польск. powitac siq прывітацца'. ПАВЭДЛУГ прыназ. У адпаведнасці з чым-н. Сонца пачынае брадзіць na гэтых хмурках, i цень невялічкімі лапінкамі памаленьку паўзе na зямлі, павэдлуг таго, як ідзе сама хмурка ў небе. Навальніца. Павэдлук прыназ. 'згодна з кім-, чым-н.; паводле' (Kaпыл. Жыв. сл., c. 173); 'y параўнанні' (Шчуч. 3 нар. сл., c. 46; Воран., Карэл. СПЗБ); паводле' (Карэл. СПЗБ); павэдлуг, павэдлук прыназ. для' (Воран. СПЗБ); павэдлуг прыназ. 'паміж, сярод' (Дзятл. Сцяшковіч, 1972); павэдля прыназ. 'паводле, параўнальна' (Іўеў. Сцяшковіч, 1983); 'параўнальна, у параўнанні' (Гродз. Цыхун). Параўн. польск. wediug 'адпаведна, у адпаведнасці'. ПАВЯРАЦЬ незак. Правяраць. Задраўшы ўгору хвост трубою, Сама давол ьная сабою, Снуецца Такса між куста
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 289  ▶