Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
НЯЎРЫМСТАВАЦЬ незак. Праяўляць нецярпенне пры чаканні чаго-н., не супакойвацца. Рыбак няўрымстуе на месце. — Браточкі! Дайце хоць зірну На вас хвіліначку adну!.. Рыбакова хата. Няўрымсьціцца, няўрымсьціць дзс. 4не супакоіцца, не супакоіць' (Сен. Каспяровіч), няўрымсцік м. няўрымслівы' (Чэрв. СЦБ). НЯУСЛУШНІК м. Непаслухмяны чалавек. I дзядзька часам загарыцца, Гатоў няўслушніку na пысцы Праехаць шорсткім сваім пальцам, Бо што ты зробіш з падшывальцам? Новая зямля. НЯЎСТОЙКА ж. Няўстойлівасць. I гэта была не навіна i не першыня, каб яны \a. Мадэст i Цішкевіч] дома, у Малевічах, ішлі поруч, падтрымліваючы адзін другого, бо вельмі часта хварэлі на няўстойку ног. На ростанях. НЯЎЦЯМКУ прысл. Няўцям; не прыйшло ў галаву. [Дзед Даніла da Сымона:] А дзе ж ты спыніўся ў замку? I спытаць было няўцямку. Сымон-музыка. Неўцямкі прысл. 'няўцям, не ў галаве' (TC). НЯЎЦЯМНА прысл. Незразумела. [Сымон:] Во! ізноў manop гудзе... Так, няўцямна i таёмна... Праўду ты казаў, дзядок... Сымон-музыка. О ОБЦАС гл. ВОБЦАС ОДДАЛЕК прысл. Воддаль. Стаўшы оддалек ад агню, началi яны [людзі] адграбаць мох i калюшкі, каб не даць матэрыялу агню. Лясны пажар. ОТСТУП м. Адступленне. Лірычны отступ з «Зімы ў Парэччы» ён [Шатэрнікаў] прасіў мяне перапісаць яму на памяць. 3 пісьма. п ПАВАЛ м. Павальная смерць, эпідэмія. Вымерзшыя сады — бяда, павал людзей... Кніга Ташкенцкага быція. Павал м. 'эпідэмія, мор' (Навагр. Сцяшковіч, 1972). ПАВІВАНКА ж. Плеценая пуга. Ён [Сымон] праслухаў навучанку, Як быць добрым пастухом, Справіў пугу-павіван
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 289  ▶