Норт м. 'паглыбленне, вір на павароце ракі' (Іўеў. СПЗБ); 'неглыбокае месца ў рэчцы, дно якога ў карчах' (Навагр. Нар. леке., с. 153); 'паўвостраў, які ўтварае рака, мяняючы напрамак свайго цячэння' (Карэл. 3 нар. сл., с. 91). Параўн. польск. nurt 'цячэнне, фарватэр', укр. нурт, нурта, вір'. НУТРЫ мн. Унутраная частка чаго-н. Агонъчык тлее ў нутрах куны, Што жар разводз'щь, як вулкан. Рыбакова хата. Параўн. укр. нутро 'унутраная частка чаго-н.' НЭНДЗА ж. Галеча, беднасць. Гром арганаў у касцёлах, Набажэнства ксендзаў, А па местах i па сёлах Бродзіць голад, нэндза. Польскім катам. Нэндза м. І ж. 'худы, знясілены чалавек' (Кам. Жыв. сл., с. 166); нёндза ж. 'клопат, турботы' (ТС). Параўн. польск. nqdza 'галеча, беднасць'. НЯБОЖ м. Пляменнік...адзін падрызнік Сцяпан непрыменна зашле ў еяло свайму нябожу, сястрэнічу Мікалаю. Ста рыя падрызнікі. — Ну, небажаты, будзем снедаць — У людзей садзяща ужо абедацъ. Цягні мачанку, маці, з печы! За стол, малы, за стол, старэчы! — Таворыць дзядзька, сам сядае I стол абрусам засцілае. Новая зямля. Нябож м. пляменнік', 'ужываецца пры звароце да дзяцей' (Старадарож. Нар. сл., с. 19); небож м. пляменнік' (Лельч. Нар. леке., с. 19); нябож м. пляменнік' (Пух. МСММГ, 1974; Маз., Хойн. Шаталава; Гл. МАСМ; Лоеў. Янкова); нябога ж. пляменніца' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972); небаж, нёбож м. пляменнік' (Івац. ДСБ); небажата мн. пляменнікі' (Пін. СПЗБ); унукі' (Лоеў. Янкова); небажанята мн. пляменнікі' (Люб., Лях. СПЗБ). НЯБЫТА ж. Стан бяздзейнасці, адсутнасці руху. Ды ў той жа дзень наказ быў даны Ісці Міхалу пад буданы Сачыць ваўкоў. Ну, значыцъ, квіта! Прайшла гарачка i нябыта. Новая зямля. НЯДБАЛЕЦ м. Нядбайны, лянівы чалавек. Пахібка знойдзецца якая, Наш дзядзька першы не ўтрывае I на пакошу тыкне пальцам: Бяда няўмекам i нядбальцам, Хто шнур зжуе няроўным плехам — Антосъ яго ўжо дойме смехам, Задзене проста за жывое, Хоцъ сэрца ў дзядзькі i не злое. Новая зямля
Дадатковыя словы
разводзщь
11 👁