Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Нядбайліца ж. 'неруплівая, гультайка' (Лід. Сцяшковіч, 1972); нядбайла, нядбайліна м. 'нядбайла, чалавек, які ні аб чым не дбае' (Касц. Бялькевіч); недбайло м. i ж. 4нядбайла, гультай' (ТС); нядбайла м. i ж. 'нядбайны чалавек' (Брасл., Паст. СПЗБ); нядбайліско (нядбайліца) м. i ж. 'нядбайны, бесклапотны чалавек, нядбайла' (Гродз. Цыхун). НЯДУШЛЫ прым. Слабы, кволы; нядошлы. [Астрожнікі:] — Пятрусь Ігнатовіч, чаму ты — помніш, як першы раз прыйшоў у нашу камеру — выглядаў такім нядушлым i няшчасным. Стары канакрад. Нядужы прым. 'хворы, слабы' (Шчуч. Сцяшковіч, 1972); недужы прым. хворы' (TC); нідужы прым. 'слабы, хваравіты' (Астр. СПЗБ); нядужный прым. недалужны' (Краснап. Бялькевіч). НЯЗБОЖНА прысл. Бязбожна. \Міхал:] Яно б чаму? служыць бы можна, Каб не валяўся так нязбожна У вочы гэты Рак-вар'ят. Ці ж чалавек ён? азіят, Душа зацятая, ліхая, Такіх паноў i свет не знае. Новая зямля. Незбожно прысл. 'бязбожна, неміласэрна' (Насовіч). НЯЗДАРА м. i ж. Той, хто пазбаўлены здольнасцей да чаго-н., няўмека. I гордасцю свецяцца твары Старых i сумленных майстроў. Ніхто ім не скажа — няздары, Не зганіць іх рук, тапароў. Адплата. Няздара м. i ж. няздольны' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); незграда м. i ж. 'няўмека, няўклюда' (TC); нязгрэда м. няўдаліца' (Клецк. Hap. лекс., c. 203). НЯЗРУШАНА прысл. Нерухома. / ціхутка, бы ў магіле, Звіс нязрушана туман I свае валокны-крылле Абапёр на той курган. Сымон-музыка. НЯІМЕННА прысл. Абавязкова. — Не, каб я ўмеў ваявацъ, то я няіменна пайшоў бы, — стаяў Міхайла Іванавіч на сваім, у той жа час вельмі рады, што ён не салдат. Пракурор. НЯМАШТО: ЗА НЯМАШТО. Без прычыны, без падставы, ні за што. Дрэвы ўсе раслі, таўшчалі, А закіданы дубок За нямашто зневажалі, I ён быў так адзінок. Сымон-музыка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варят
9 👁
 ◀  / 289  ▶