Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Каб ён мог зганяцъ туман, Што гняце яго спрадвеку, I каб змог ён, позна-рана, Зняць няведання пячацъ, А той напіс неўчытаны Растлумачыць, адгадацъ. Сымон-музыка. НЕХАЦІМЕЦ м. Той, хто не жадае чаго-н. рабіць, падпарадкоўвацца чаму-н. / ўсё гэта не магло не адбіцца на псіхіцы ўпартага нехацшца. Як я пісаў аповесць «Адшчапенец». НЕЦЯРПЯЧКА м. i ж. Той, хто не мае цярпення. — Які ты, хлопча, нецярпячка, Няхай цябе затопча качка! — Гаворыцъ дзядзъка на хлапчынку. Новая зямля. Нецярплячы прим, нецярплівы' (Ганц. СПЗБ). НЕЧАКАННЕ н. Нечаканасць. [Аўстрыяк:] Прабачайце, панна!.. Чым так засмучоны? Щ не там каханы, Паннін нарачоны? Ад гэтых слоў, ад нечакання Прыходзіць Насця ў замяшанне. На шляхах волі. НЕЧЫСНЫ прым. Які мае адносіны да нячыстай ciлы. [Ганна:] А мне страшна, я баюся... Можа гэта толькі зданъ, Або нечысная тхланъ? Сымон-музыка. НЁЖ часц. Няўжо. Кажуцъ, сніць срэбра кепска: слёзы! Нёж я буду плакацъ? 3 днеўніка пана Жылака. Нёж часц. няўжо' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). НІКАГУТКА займ. Нікагусенькі. Маўчаў луг, маўчала поле: на вуліцы ў сяле не відаць было нікагутка. Недаступны. Нікагутко займ, нікога' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972). ШКЧЭМСТВА н. 1. Нікчэмнасць. Яны [Янка i Андрэй] напісалі Райскаму, шмат выказвалі радасці, надзей на шчаслівы канец i накідаліся на нікчэмства ўсяе чыноўніцкай тармасні вакол настаўніцкага сходу. На ростанях. 2. Пра нікчэмных людзей...яму [.ляснічаму] трэба выліць сваё абурлівае нездаваленне, накіраванае на няздольнасць вялікіх i малых чыноўнікаў, на гэтае нікчэмства, што пачынае дамагацца нейкіх сваіх правоў.. На ростанях. НІШЧЫМНЫ прым. Пусты, неўрадлівы. Зірнеш на дол — убогі ён, Адзін пясок, сухі, нішчымны.. Загібелька. Нішчымны прым. 'пусты, парожні' (TC); 'які не ўтрымлівае сокаў' (Пруж. СПЗБ). HOPT м. Круты паварот ракі з хуткім цячэннем; вір. I Соцкі: I На Нёман хадзем з бусакамі, Каму гэта справа баліць! Усё адзін чорт: Памёр той Гаўрыла Ці скула яго задавала, Агледзець жа трэба хоць норт. Прапаў чалавек. и
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 289  ▶