нечакана, неспадзявана' (Докш.
МСНДМ, c. 143); неспадзяванка ж. неспадзяванасць' (Карэл. Hap. лекс., c. 160).
НЕСТРЫВАЛЫ прым. Які цяжка вытрымаць; невыносны. Жар нестрывалы: трудна ўстаяць за тры сажні ад агню. Лясны пажар.
НЕСУЗМЕРНА прысл. Празмерна; вельмі. Адно толькі шкада, што наша жыццё несузмерна малое для таго, каб начытацца гэтай кнігай. На ростанях.
НЕСУЗМЕРНЫ прым. Які не мае агульнай меры з чым-н. іншым; вельмі вялікі. Якія несузмерныя кантрасты!.. У калгасе «Новы шлях». Параўн. руск. неизмеримый 'празмерны, нязмерны', укр. несумірнии мат. 'які не мае аднолькавай, агульнай меры з чым-н. іншым'.
НЕТРЫВАННЕ, НЕЎТРЫВАННЕ н. Нецярпенне Хутчэй бы выйсці з таго стану, Якіх бы скуткаў ні было. I ў нетрыванне стала пану, Яна [Мальвіна] ж марудзщъ як назло. Рыбакова хата. — Хто ж іх, панічыку, ведае, хто да вас лепей горнецца: ці паненкі, ці маладзіцы, — усё яшчэ хітрыла бабка. Але ёй самой неўтрыванне было, каб не сказать, i яна начала смяяцца. На ростанях.
НЕЎЗАМЕТКІ прысл. Незаўважна, неўзаметку. Але няўзнакі, неўзаметкі Вязала ліха свае сеткі, Каб іх накінуць на Міхала. Новая зямля. Неўзамёткі прысл. непрыкметна' (Віл.
СПЗБ); неўзамётку, неўзамётцы прысл. 'незаўважальна, непрыкметна' (ТС).
НЕЎЗІРАНЫ прым. Нечаканы. Што за праява напаткала? Няўэісо яна, смерцъ, неўзірана? Не, не! аб ёй i думацъ рана. Новая зямля.
НЕЎЗНАКІ прысл. Непрыкметна. А часам Іён \Даніла\ паможа дзеду Без лішніх слоў i неўзнакі Наладзіць лад сякітакі, Каб нават дзед таго не ведаў. Рыбакова хата. Няўзнакі прысл. непрыкметна' (Карэл. Сцяшковіч, 1972).
НЕЎЗНАРОК прысл. Выпадкова, ненаўмысна. Князю ліха налучылась: Князь забіт быў неўзнарок, Чыясь куля намылилась I прабіла яму бок. Сымон-музыка.
НЕЎЧЫТАНЫ прым. Які нельга прачытаць, зразумець. Вось затым жа чалавеку I той розум, хлопча, дан
Дадатковыя словы
несумірнйй
80 👁