НЕПАТРАБОЎНЫ прым. Сціплы ў сваіх патрэбах; непатрабавальны. Але госці былі непатрабоўныя, частаваліся сваёю гарэлкаю i закусвалі сваімі языкамі. На ростанях. НЕПАТРЭБСТВА н. Свавольства. [Янка:] A скончыў я тым, што, вярнуўшыся, прынёс такую ахвяру святым у асобе Мікалая ўгодніка, якой ніякі жрэц на свеце не прыносіў. I расказаў аб непатрэбстве, якое зрабіў ён перад абразом Мікалая цудатворца. На ростанях. Непотрёбство н. 'непатрэбная рэч, справа; распуста' (Насовіч). НЕПРАШАНА прысл. Без запрашэння. [Банадыся:] Справа кепска, нецікава! 3-пад Загацця ягамосці Непрашана прыйшлі ў госці Мяне сватацъ за Кандрата. Батрак. НЕРАДЗЕННЕ н. Абыякавыя адносіны да якой-н. справы, да сваіх абавязкаў; нядбайнасць. Прыгрэбнік, хата — ўсё дачыста Казала ясна, галасіста Аб непарадку, запусценні, Аб гаспадарскім нерадзенні. Новая зямля. Нерядный прым. 'які дрэнна вядзе гаспадарку; нераспарадлівы' (Насовіч). Параўн. руск. нерадение 'нядбанне, нядбайнасць'. НЕРАЗГАДНЫ прым. Які патрабуе разгадкі; незразумелы. Белы вус, як снег калядны, Смех хавае неразгадны, Бы ахвяру сцеражэ. На шляхах вол i. НЕСМЯРТЭЛЬНЫ прым. 1. Які існуе вечна; неўміручы. [Дэмбіцкі:] Нашы гістарычныя традыцыі, ойча пробашч, несмяртэльны. Яны жывуць у сэрцы кожнага паляка. У путчах Палесся. 2. Які застаецца навечна ў памяці людзей; несмяротны. Міхайлу Іванавічу ўспомніўся несмяртэльны Пушкін i яго словы.. Пракурор. Несмертёльный прым. 'вечны, неўміручы' (Насовіч). Параўн. польск. nieśmiertelny 'бессмяротны, неўміручы'. НЕСПАДЗЕВА ж. Нечаканасць, неспадзеўка. Валерык згледзеў бабку Eey, Пазнаў i «баба» крыкнуў ёй, Для іх такая неспадзева: Ён слоўны скарб пабольшыў свой. Рыбакова хата. Ды што без клопату даецца? — I тут ён [Міхал\ нават засмяецца, Каб цепь развеяцъ тае смуты: — I трэба часам крыж пакуты Панесці, мілыя мае вы, Зазнацъ i гора, неспадзевы! Новая зямля. Неспадзёва ж. нечаканасць' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); несподзеванне н. нечаканасць' (Насовіч); ніспадзёўкі прысл. 1 11 Зак
7 👁