Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Недалёчка прысл. 'зусім блізка' (Калінк. 3 нар. сл., c. 269); недалёка, недалёчы прысл. недалёка' (Лоеў. Янкова). НЕДАЛЕКА м. i ж. Той, хто абыякавы да ўсяго, паглыблены ў свае думкі. — Што стаіш там, як закляты? Гора ты нам, не дзіця! — кажа маці: — ідзі ў хату, Недапека ты, куцця!— I ўздыхнула. Сымон-музыка. Недалёка м. i ж. 'нязграбны чалавек' (Брасл. СПЗБ); недалёка м. i ж. абразл. 'дурань, дурніца' (Бял. Яўсееў); 'прастак, прыдуркаваты' (Гл. Янкоўскі, 1970); недопёка ж. недавучка' (Насовіч); недапёклы прым. перан. 'вялы, смутны' (Смарг. Сцяшковіч, 1983). НЕДАХВАТКА ж. Адсутнасць, недахоп самага неабходнага; нястача. [Агата:] А да працы быў [Яхім] ахвочы, Рук ніколі не складаў, 3 ранку тупаў аж да ноны I ў самоце штосъ гадаў. А паглядзіць — недахватка, Беднасцъ лютая ва ўсім: Хлеў някрыты, бедна хатка, А падправіць няма чым. Прапаў чалавек. Недохват м. 'нястача, беднасць' (ТС). НЕМАРАЧ ж. Глухое, цёмнае месца ў лесе. [Стары:] Такая немарач, нетра, глухаменъ. Неба з-за лесу не відаць, а збоку — балота, ды такое дрыгвяністае.. Дрыгва. Немарэча ж. 'гушчар лесу' (Карэл. Сцяшковіч, 1983). НЕМАСЦЬ ж. Нямая, глыбокая цішыня. Я люблю гэтыя далі, калі над імі разнімае сваё крылле грозная хмара i выкочвае велізарныя, златарунныя клубкі, кідаючы гняўлівыя цені на сутокі неба i зямлі, разліваючы громы i трасучы зацятую немасць прастораў. На ростанях. НЕМАЧНЫ, НЕМАШЧНЫ прым. Драхлы; слабы. Хутчэй за ўсё ў яго [a. Мікалая] была проста глухая зайздрасцъ да свайго суседа, зайздрасцъ немачнай старасці перад маладосцю. На ростанях. [Поп:] Дух бодр, плоцъ немашчна. Вайна вайне. Нёмачны прым. хворы' (Івац. 3 нар. сл., с. 8); нёмач ж. хвароба' (Пух., Уздз. МСММГ, 1974); 'бяссілле, слабасць' (Ваўк., Смарг. Сцяшковіч, 1972); нёмоч ж. 'слабасць, знямога, хвароба' (ТС); хвароба' (Насовіч). НЕПАДЗЯЧНАСЦЬ ж. Няўдзячнасць. [А. Кірыл:] Вы не ведаеце мужыка: зрабі яму дабро — ён адплацщъ табе самай чорнай непадзячнасцю. На ростанях
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 289  ▶