Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Невидомый прым. нябачны' (Насовіч). Параўн. польск. widomy 'які можна бачыць, заўважыць'. НЕВЫМОЎНЫ прым. Які нельга выказаць словамі; нявыказаны. Зірнуў я на яго [Петрика] — сур'ёзны, суровы, губы шчылъна самкнёны, а ў вачах невымоўная паку та. Між дзвюх рэчак. Невымовный прым. 'які не можа паразумецца; неперадавальны; бязмоўны' (Насовіч). НЕДАБРЫЦЦА незак., безас. Нездаровіцца. Увесь гэты час мне недабрыцца. 3 пісьма. Недабрыцца незак. 'нездаровіцца, нядужыцца' (Пух. 3 нар. сл., с. 115; Старадарож. Жыв. нар. сл., с. 119; Карэл. Сцяшковіч, 1983); нездаровіцца' (Лід., Пух., Чэрв. СПЗБ). НЕДАДЗЕЦЬ зак. Не даняць, не дапячы, не надакучыць. [Аўстрыяк:] За мною, панна! борзда! смела! Кал i жыццё вам недадзела: Нас тут змятуцъ, як парахно. На шляхах волі. Дадзёць зак. 'надаесці, апрыкраць' (Карэл. Сцяшковіч, 1983). НЕДАЛЕТАК м. Пра хлопца, які не дасягнуў гтаўналецця; падлетак. [Талаш:] Сына майго недалетка арыштавалі як заложніка. У путчах Палесся. Недалётак м. непаўналетні' (Гл. Янкоўскі, 1970). Параўн. укр. недоліток 'хлопец або дзяўчына, якія не дасягнулі паўналецця'. НЕДАЛЕТКА ж. Дзяўчына-падлетак. Штовечара схадзіліся [Пятрусь i Мар'яна], I маці не знала, Дзе Мар'яна да паўночы I з кім размаўляла. «Яна яшчэ недалетка, Нічога не знае». Здагадалася матуля, ды не ўсё згадала, Знаць, забылася, што калісь Сама дзевавала. Мар'яна-чарніца. НЕДАЛЕТНЫ прым. Непаўналетні, малалетні. I калі дзед гаварыў пра свайго сына, пра яго няволю / нявінную пакуту, пра пакуту недалетнага юнака, то дзедаў голас дрыжаў, у ім чуліся ноткі глыбокага бацькоўскага гора. Дрыгва. Параўн. укр. недолітній 'непаўналетні, малалетні'. НЕДАЛЕЧА прысл. Недалёка. Не пужайся, чалавеча, Што ў трывозе ўсё кругом, Што ўжо хмары недалеча, Шлюцъ пярун за перуном. Навальніца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

маряна, сурёзны
8 👁
 ◀  / 289  ▶