Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
усімі роўны i прыветны, Да сэрца блізка ўсё прымаў I ўсім цікавіўся: звычаем, Укладам, працаю, жыццём, I іншым нашынскім стаццём, I нашай песняю, i краем.. На шляхах вол i. Нашскі займ, наш' (Воран. Сцяшковіч, 1983); нашына ж. 'мясцовае асяродцзе' (Лоеў. Янкова); нашынец м. 'чалавек з мясцовага асяроддзя' (Лоеў. Янкова). НЕАБНІМНЫ прым. Бязмежны, бяскрайні. Якая ж сіла заложат ў гэтых прасторах неабнімных родных шляхоў i якую ўладу маюцъ яны над табою, неспакойны, вечна заклапочаны падарожны? На ростанях. НЕАБЫКЛЫ прым. Непрывычны, нязвыклы. Мы так разважалі i так успрымалі Спакой неабыклы i глуш, I неслі далёка нявідныя хвалі Суладнасцъ i згоду дзвюх душ. Зімой у Балачанцы. Необыклый прым. непрывыклы' (Насовіч). НЕАКРАЕНЫ прым. Які не мае краю, берага; бяскрайні. А надзею... Вецер па полі развеяў, Хваля морам разнясла. Няхай жа вецер усё разнос 'щъ На неакраеным крыллі! Няхай жа сэрца плача, просіць Святое праўды на зямлі. Чыгрыне, Чыгрыне. Параўн. укр. неокраш 'які не мае бачных меж; бясконцы'. НЕАКРЫТЫ прым. Які нічым не пакрыты; без адзежы. Папіхалі намі, Гналі, як жывёлу, Змардавалых, босых, НеакрытыХу голых. Цемра. НЕБАЖАТКА н. Ласкавы зварот да дзяцей. Падышла / гаспадынЯу Жвавая кабетка: — Павесь шапачку, мой сыне! 3 ёж от скварку, дзетка! Будзеш дужшы, небажатка, Пасілкуйся крышку! — I падносіць хлапчанятку Гарэлкі ў кілішку. Першы заработак. [Міхал:] А вам, сынкі мае любыя, Не век сядзець на маёй шыі! Пара падумацъ, небажаткі, Як жыцъ без бацькі i без маткі. Новая зямля. Небож ж., небожата мн. 'ласкавы зварот да малых, маладзейшых з боку старэйшых' (ТС); небожа Таворыцца з тонам пагрозы i болъш у адносінах да малалетніх' (Насовіч). НЕВІДОМЫ прым. Нябачны. У гэтай глухой зацятасці начной цемры лесу шнуруюцъ, як цені, невідомыя людзі, прабіваючы яе вачыма. Дрыгва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 289  ▶