Старонка 164
◀ / 289 ▶
Каб ён мог зганяць туман, Што гняце яго спрадвеку, І каб змог ён, позна-рана, Зняць няведання пячаць, А той напіс неўчытаны Растлумачыць, адгадаць. Сымон-музыка. НЕХАЦІМЕЦ м. Той, хто не жадае чаго-н. рабіць, падпарадкоўвацца чаму-н. І ўсё гэта не магло не адбіцца на псіхіцы ўпартага нехацімца. Як я пісаў аповесць «Адшчапенец». НЕЦЯРПЯЧКА м. і ж. Той, хто не мае цярпення. — Які ты, хлопча, нецярпячка, Няхай цябе затопча качка! — Гаворыць дзядзька на хлапчынку. Новая зямля. Нецярплячы прым. 'нецярплівы' (Ганц. СПЗБ). НЕЧАКАННЕ н. Нечаканасць. [Аўстрыяк:] Прабачайце, панна!.. Чым так засмучоны? Ці не там каханы, Паннін нарачоны? Ад гэтых слоў, ад нечакання Прыходзіць Насця ў замяшанне. На шляхах волі. НЕЧЫСНЫ прым. Які мае адносіны да нячыстай сілы. [Ганна:] А мне страшна, я баюся... Можа гэта толькі здань, Або нечысная тхлань? Сымон-музыка. НЁЖ часц. Няўжо. Кажуць, сніць срэбра кепска: слёзы! Нёж я буду плакаць? З днеўніка пана Жылака. Нёж часц. 'няўжо' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). НІКАГУТКА займ. Нікагусенькі. Маўчаў луг, маўчала поле: на вуліцы ў сяле не відаць было нікагутка. Недаступны. Нікагутко займ. 'нікога' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972). НІКЧЭМСТВА н. 1. Нікчэмнасць. Яны [Янка і Андрэй] напісалі Райскаму, шмат выказвалі радасці, надзей на шчаслівы канец і накідаліся на нікчэмства ўсяе чыноўніцкай тармасні вакол настаўніцкага сходу. На ростанях. 2. Пра нікчэмных людзей. ..яму [ляснічаму] трэба выліць сваё абурлівае нездаваленне, накіраванае на няздольнасць вялікіх і малых чыноўнікаў, на гэтае нікчэмства, што пачынае дамагацца нейкіх сваіх правоў.. На ростанях. НІШЧЫМНЫ прым. Пусты, неўрадлівы. Зірнеш на дол — убогі ён, Адзін пясок, сухі, нішчымны.. Загібелька. Нішчымны прым. 'пусты, парожні' (ТС); 'які не ўтрымлівае сокаў' (Пруж. СПЗБ). НОРТ м. Круты паварот ракі з хуткім цячэннем; вір. [Соцкі:] На Нёман хадзем з бусакамі, Каму гэта справа баліць! Усё адзін чорт: Памёр той Гаўрыла Ці скула яго задавіла, Агледзець жа трэба хоць норт. Прапаў чалавек.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 289 ▶