'нечакана, неспадзявана' (Докш. МСНДМ, с. 143); неспадзяванка ж. 'неспадзяванасць' (Карэл. Нар. лекс., с. 160). НЕСТРЫВАЛЫ прым. Які цяжка вытрымаць; невыносны. Жар нестрывалы: трудна ўстаяць за тры сажні ад агню. Лясны пажар. НЕСУЗМЕРНА прысл. Празмерна; вельмі. Адно толькі шкада, што наша жыццё несузмерна малое для таго, каб начытацца гэтай кнігай. На ростанях. НЕСУЗМЕРНЫ прым. Які не мае агульнай меры з чым-н. іншым; вельмі вялікі. Якія несузмерныя кантрасты!.. У калгасе «Новы шлях». Параўн. руск. неизмеримый 'празмерны, нязмерны', укр. несумірний мат. 'які не мае аднолькавай, агульнай меры з чым-н. іншым'. НЕТРЫВАННЕ, НЕЎТРЫВАННЕ н. Нецярпенне. Хутчэй бы выйсці з таго стану, Якіх бы скуткаў ні было. І ў нетрыванне стала пану, Яна [Мальвіна] ж марудзіць як назло. Рыбакова хата. — Хто ж іх, панічыку, ведае, хто да вас лепей горнецца: ці паненкі, ці маладзіцы, — усё яшчэ хітрыла бабка. Але ёй самой неўтрыванне было, каб не сказаць, і яна пачала смяяцца. На ростанях. НЕЎЗАМЕТКІ прысл. Незаўважна, неўзаметку. Але няўзнакі, неўзаметкі Вязала ліха свае сеткі, Каб іх накінуць на Міхала. Новая зямля. Неўзаметкі прысл. 'непрыкметна' (Віл. СПЗБ); неўзаметку, неўзаметцы прысл. 'незаўважальна, непрыкметна' (ТС). НЕЎЗІРАНЫ прым. Нечаканы. Што за праява напаткала? Няўжо яна, смерць, неўзірана? Не, не! аб ёй і думаць рана. Новая зямля. НЕЎЗНАКІ прысл. Непрыкметна. А часам ён [Даніла] паможа дзеду Без лішніх слоў і неўзнакі Наладзіць лад сякі-такі, Каб нават дзед таго не ведаў. Рыбакова хата. Няўзнакі прысл. 'непрыкметна' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). НЕЎЗНАРОК прысл. Выпадкова, ненаўмысна. Князю ліха налучылась: Князь забіт быў неўзнарок, Чыясь куля памылілась І прабіла яму бок. Сымон-музыка. НЕЎЧЫТАНЫ прым. Які нельга прачытаць, зразумець. Вось затым жа чалавеку І той розум, хлопча, дан,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
109 👁