НАТЫХАЦЬ незак. Усяляць, выклікаць якое-н. пачуццё. I, здавалася, жывое Нешта йшло ад гэтых струн, Бы дух згоды i спакою, Чараўнік які, вяшчун, Натыхае ім, дрыготным, Каб высока душу ўзняць, Каб вясёлым i маркотным Чары гукаў паказаць. Сымон-музыка. Натыхаць незак. 'усяляць каму склад сваіх думак' (Haсовіч). НАЎЗВАЛОЧ прысл. 3 краю да краю; наўсцяж. На землю спусцілася ноч, Раскрыла свае аканіцы. У небе пралёг наўзвалоч Шлях Млечны святлом таямніцы. Адплата. Наузвалоч прысл. вакол' (Карэл. Сцяшковіч, 1983). НАЎКОЛЬНЫ прым. Навакольны. Ну, вось так часамі i горне пасядзецъ, паслухацъ штодзённае водгулле наўкольнага жыцця.. На ростанях. Наукола прысл. 'наўкола, наўкруг' (Чэрык. Бялькевіч); 'навокал; кругом' (ТС). НАЎПЕРАД прысл. Спачатку, спярша, перш за ўсё. Хлапцы смяяліся i бралі наўперад «бацъку», як называлі яны самага болъшага баравіка, потым меншых. У грыбах. Наупярод прысл. "перад, перш за ўсё' (ЭСБМ). НАЎСКАПЫТА прысл. Наўскач, галопам. [Зыгмусъ:] Я — хоп за павады! Конь спужаўся, а я — скок на яго ды наўскапыта ў лес! Толькі i бачылі мяне! На ростанях. Наўскапыта прысл. Талопам, наўскач' (Чэрв. Шатэрнік); наскапыты, наскапыта прысл. рыссю' (Навагр. СПЗБ). НАЎСКРУГ прысл. Усюды, навокал. Бародка зелені прыўдала Наўскруг вілася ўскрай прагалу, Прыгожа тулячы агіб. На шляхах волі. Наўскрух прысл. 'ва ўсім наваколлі' (Смарг. СПЗБ). НАХІЛЕННЕ н. Схільнасць. Дзед меў да сецей нахіленне, A вудзіць — не: не меў цярпення I не любіў наогул вуды.. Новая зямля. НАЧАТКІ мн. Падручнік па Закону Божаму (асновы хрысціянскага вучэння). / вось уночы наш дабродзей Ўстае i крадзецца, як злодзей, I кнігі з скрынкі выкідае, I пад cmaлом іх pacmpacae, A ненавісныя «начаткі» Парваў na самыя акладкі: «Вось вам, Абрам, Ісак i Якаў! Паплачце вы, бо я ўжо плакаў!» Новая зямля
Дадатковыя словы
наўскрўх
12 👁