НАСУПРОЦІ прысл. Насупраць; прама перад кім-н. Вайшла [дзяўчына\, присела насупроці. На шляхах волі. Насупроця прысл. насупраць' (Насовіч). НАТАЎП м. Натоўп. Не сконныў расказваць стары Купрыян, I раптам — трывога. — Хавайцеся — вораг! — / натаўп сялян Бягом ад парога. Адплата. I натаўп, пачуўшы каманду, Шыбуе на гол ас Кандратаў, Вядзе ачумелую банду Фашысцкіх забойцаў i катаў. Там жа. НАТУЖАННЕ, НАТУЖЭННЕ н. Празмернае напружанне сіл; натуга. Ад натужання i страху сэрца застукала моцна. Пракурор. Паўлюк мардуецца, вырабляецца; спацеў увесь, робіць апошняе натужэнне, моцна варушыць нагамі. Тоўстае палена. Міхал — сам слых, але дарэмны Вушэй чуллівых натужэнні; Нідзе ні зыку-шарасцення.. Новая зямля. Натуга ж. 'напружанне, намаганне' (Чэрв. Шатэрнік); 'напружанне сіл' (Насовіч). НАТУРА ж. 1. Фізіялагічная патрэба чалавека. А перад тым, як спаць лажыцца, Ён [Яська] мусіў к хлопцам паддабрыцца, I хлопцы цёмнаю парою Ішлі на двор з ім грамадою I там стаялі, не йшлі ў хату, Пакуль з натурай меў расплату. Новая зямля. 2. перан. Характар, нораў. / раптам, што тыгра, зрываецца вецер, У момант мяняе натуру, Рве жоўклае лісце з макушак i з вецця.. Адплата. Натура ж. 'натура, характар' (TC; Краснап. Бялькевіч); характар' (Чэрв. Шатэрнік); упартасць' (Насовіч). НАТХНЕННА прысл. Натхнёна. Ў глыбі лясоў цецерукі Ўжо зачыналі свае токі, Усход віталі агнявокі, Віталі шныра i натхненна. Новая зямля. НАТХНЕННІЦА ж. Натхніцельніца. [Прут:] Жанчына — душа мужчины; яна наша натхненніца на вялікія справы. Забастоўшчыкі. Параўн. укр. натхненныця 'тая, што натхняе, заахвочвае да чаго-н.' НАТХНЕННЫ прым. Поўны натхнення, прасякнуты натхненнем; натхнёны. Зварот пары, зніканне лета... То — водгулле души гэта.. То — струн дрыгучых заміранне, Натхненнай песні жаль сардэчны.. Новая зямля. Натханый дзеепрым. зал. пр. ч. натхнёны' (Насовіч). Параўн. укр. натхненний 'напоўнены, праняты натхненнем
Дадатковыя словы
насўпроця, натўга
12 👁