Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
НАПІС м. Надпіс. Тут шмат было паваротак i каб не напісы, дык новы чалавек мог бы лёгка заблудзіцца. На ростанях. Параўн. польск. napis, укр. напис 'тое, што коратка напісана на чым-н.' НАШЦАВАЦЬ зак. 1. Запіхваючы што-н. унутр чаго-н., напоўніць, напхаць. А рыба трапечацца ў кашы, аж гіжыцъ. I далей другія бучы кантралюем, А ўсе іх абыдзем — мяшок напіцуем. Дзяціныя годы. 2. перан. З'есці многа чаго-н. [Алесь да Кастуся:] — Ты, брат, глядзі, не ашукайся: Не надта зразу накідайся, Бо потым шчыра пашкадуеш, Калі жывот свой напіцуеш.. Новая зямля. Напіцаваць зак. 'многа накласці, набіць бітком' (Карэл. Нар. сл., с. 88); 'напхаць, набіць' (Стаўб. Нар. сл., с. 151; Слон. Жыв. сл., с. 156). НАНЯТА прысл. 1. Напружана. За барыкадамі нанята Чакаюцъ бою юнкеры, A іх тут тысячы са тры. На шляхах волі. 2. Востра. Ляжыцъ i Шкунда... збіты, змяты... Нытанне ўсё ж стаіць нанята: А хто ж каго тут нерамог? На шляхах вол i. НАСЛЯПОЕ прысл. Усляпую. Было ўсё чорна тут ад сажы, Насілась густа пылу пража; Адно акенечка i тое Глядзела цьмяна насляпое. Новая зямля. Насляпкі' прысл. наўгад' (Свісл. Сцяшковіч, 1983); наслепо прысл. 'не бачачы' (Насовіч). НАСМАЛЯЦЬ зак. Вельмі хутка зрабіць што-н.; наставіць. Фельчар зараз распрануўся, 3 торбы струманты дастаў, I Лукаш не аглянуўся, Як ён банак насмаляў, Зрэзаў спіну, i не знайся, Доктар памог. НАСТОЙНА прысл. Настойліва. А сэрца б 'ецца неспокойна, На волю просіцца настойна, Ну, хоць пад тыя вішнякі.. На шляхах вол i. Параўн. укр. настійно настойліва'. НАСТРАЁВЫ прым. Які выклікае пэўны настрой. Miнем дарогі, іх малюнкі, Ім не падведзены рахункі; Яны заўсёды свежы, новы I мнагадумны, настраёвы, Іх ні прайсці, ні азірнуць, Яны сваім жыццём жывуць. Новая зямля. Параўн. польск. nastrojowy, укр. настроевий 'які выклікае пэўны настрой, разлічаны на з'яўленне пэўнага настрою
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, зяўленне
9 👁
 ◀  / 289  ▶