ваць незак. 'пырскаць' (Насовіч). Параўн. польск. nakrapiać 'апырскваць'.
НАКРОП м. Накрапванне. — Давай, давай, дожджык, накропу. Сюды, дзяўчаткі, лезьце ў копу.. Новая зямля.
НАМАКАЦЦА зак. Наесціся чаго-н., макаючы (у смятану, тлушч). А пападалася там скварка, Была між імі чуць не сварка: — Бяры, Антось! — Я намакаўся, Бяры, брат, ты: ты больш цягаўся, — І спрэчку тым яны канчалі, Што гэту скварку разразалі. Новая зямля.
Намачацца зак. 'наесціся' (Лоеў. Янкова).
НАМАРУДЗІЦЬ зак.: НАМАРУДЗІЦЬ ВУШЫ. Надакучыць каму-н.; надаесці. Як уляжа, як зайграе, Дык канца сабе не мае Сухавей, каб ён прапаў: Так і дудзіць, так і дудзіць Ад усходу да цямна, Проста вушы намарудзіць І пяскі ў палях абудзіць, — Ну ж вясна была, вясна! За дождж.
Намарудзіць (вочы) зак. 'надакучыць сабою, сваёй пастаяннай прысутнасцю' (Чач. Вуснае паведамленне В. М. Курцовай).
НАМАСЦІЦЬ зак. Змясціць адзін каля аднаго. А як вакенцы размалюе І розных дзіваў там намосціць, — Яму аматар пазайздросціць, І прад марозам ён спасуе. Новая зямля.
НАМОЦНА прысл. Назаўсёды. Намоцна запісаны ў гісторыі літаратуры заўчасна памёршыя маладыя пісьменнікі: празаік буйнейшага і яскравейшага таленту Кузьма Чорны, выдатны паэт Паўлюк Трус, пранікнёны майстар Эдуард Самуйлёнак. Культура і навука ў БССР за 30 год.
НАПАДАРОЖНЫ прым. Сказаны, пажаданы на дарогу. Нападарожным шчырым словам Ён [Дзяжа] павітаў не без прыкрас У думках Галю яшчэ раз.. На шляхах волі.
НАПАМАДЗІЎШЫ дзеепрысл. Змазаўшы (дзёгцем). Антось агледзеў тут прылады, Калёсам добра даў «памады», Густога дзёгцю і варволю, Каб меней крыўдзілісь на долю; А напамадзіўшы калёсы, Паправіў вітыя атосы І падлажыў у задок сена. Новая зямля.
НАПЕРАСЕК прыназ. Наперарэз. Сымон прысеў, прылёг, цікуе — Ідзе павольна чалавек Якраз яму наперасек, Ідзе, нібыта штось мяркуе. Рыбакова хата.
Наперэсек прыназ. 'наперарэз' (ТС).
81 👁