Нажанята мн., ласк. 'ножкі' (Гродз. Цыхун).
НАЗІРАЧ, НАЗІРАЧЫ м. Наглядчык. Старшы назірач Алейчык, «астрожны бацька», здаў нас другому назірачу з загадам пасадзіць «новага» ў камеру № 1. Цені мінулага. На парозе паказвалася строгая, чыста мураўёўская, фігура старшага назірачага. Там жа.
НАЗІРЧЫ прым.: ПАД НАЗІРЧЫМ ВОКАМ. Пад пільным наглядам. Мае сябры былі ўжо «старыя арыштанты»: адзін з іх сядзеў да суда паўтара года, другі — год з чвэрцю; я быў толькі пад назірчым вокам жандараў і ў астрог ішоў першы раз. Цені мінулага.
НАЗЛЯТАЦЬ зак. Зляцецца ў вялікай колькасці; назлятацца. [Дзед:] — А то, хлопчыку, кажаны; Толькі змеркне на дварэ, — І цянюе рой паганы, Нейкі рух яго бярэ. Скуль іх толькі назлятае! Сымон-музыка.
НАЗМАРКУ прысл.: ІСЦІ НАЗМАРКУ. Прападаць. Закусім. А другую чарку Асушым мы пад гэты тост: Няхай зло ўсё ідзе назмарку, А ўсе далары — псу пад хвост! Тосты.
Параўн. руск. насмарку: идти (пойти) насмарку 'ісці на глум, марнавацца'.
НАЗОВА ж., НАЗОЎ м. Назва. Так узрушыцца хлапчынка, І тады, нібы праз сон, Штосьці мільгнецца на хвілінку, Але што — не ўцяміць ён І не можа даць назовы, Што чуваць у тых званох.. Сымон-музыка. Па закону аналогіі крытыку ўспомніліся творы пад падобным назовам і крытык адразу пастанавіў, што ўжо адзін гэты факт зніжае вартасць паэмы. Трагізм.
Назовъ м. 'назва' (Насовіч).
НАКАСТРЭЖЫЦЦА зак. Набрацца, накапіцца. Восемдзесят пяць гадоў дзеду Паўлу. І калі набралася іх столькі — не агледзеўся дзед: няўзнакі накастрэжыліся гады. З боку ад жыцця.
НАКРОП м. Настой з пахучых траў для апырсквання пчол. Тут сіта выехала з рук, А патрывожаныя пчолы Спяваюць хорам, як анёлы, Але кусаюць па-чартоўску. «Згары ж ты лепей, рой такоўскі!» Угнуўся дзядзька — няма рады, На землю падаюць прылады; За імі дзядзька наш з накропам З вярбы на землю шуснуў снопам. Новая зямля.
Закроп м. 'прыманка з пахучай травы' (Ашм. СПЗБ); накропіць зак. 'пакрапіць, папырскаць' (ТС); накропли-
79 👁