Старонка 152
◀ / 289 ▶
Надвячорак м. ‘вечар’ (Лід. Сцяшковіч, 1972); надвычір прысл. ‘надвячоркам’ (Драг. 3 нар. сл., с. 145); надвечар прысл. ‘пад вечар’ (Дзятл., Навагр., Паст., Свісл. СПЗБ; Чэрв. Шатэрнік). НАДЖЭГА ж.: ЗАДАЦЬ НАДЖЭГІ. Насварыцца на каго-н., набіць каго-н. за што-н. Чула сэрца [Сымонкі], што праборкі I папругі не мінуць, Што скрозь столь убачыць зоркі, Як наджэгі зададуць. Сымон-музыка. Наджыгаць зак. ‘насячы, нахвастаць розгамі’ (Насовіч). НАДЗОР’Е н. Прастора, якая распасціраецца над зоркамі. Быць хацеў бы я сонцавай коскай: Зазірнуў бы я ў надзор’е.. Сымон-музыка. НАДЗОРНЫ прым. Які мае адносіны да надзор’я. Ты [вясна] — надзей і мар злучэнне, Ты — гром песень, цішыня, Ты — надзорнае імкненне, Ты — прастора-шырыня.. Сымон-музыка. [Лясун:] Слухайце і вы, пташкі, жукі, мушкі, і ўсе слухайце голас надзорных глыбінь! Залаты прамень. НАДЛЕЦЦЕМ прысл. У пачатку лета. Надлеццем сон у дзве гадзіны, Калі ўстае туман-дымок, Найболей крэпак і глыбок... На шляхах волі. НАДОБА ж. Патрэба. У лесе цётка гаварыла, для якой надобы належыць якая зёлка, ад якой хваробы ці запалення якога памагае тая ці другая трава, і пазнаёміла Юрку з рознымі краскамі.. Сірата Юрка. Надыб ж. ‘патрэба’ (Мсцісл. Бялькевіч); надабнасць ж. ‘патрэба’ (Лоеў. Янкова); надобицьца незак. ‘быць патрэбным, неабходным’ (Насовіч). Параўн. укр. надоба ‘патрэба, неабходнасць’. НАДОБА ж. Розныя рэчы, патрэбныя ў надзённым жыцці. Тут быў страшэнны непарадак — На тое час быў перабору. Была адчынена камора I сені насцеж. Як папала Надоба розная стаяла. Новая зямля. Аглядаючы двор і гаспадарскую надобу, Андрэй спыніўся каля хлява: пад страхою ляжалі тры тоўстыя кавалкі чорнага дуба. На ростанях. Надоба ж. ‘хатнія рэчы, неабходныя гаспадыні’ (Карэл. Сцяшковіч, 1972); ‘убранне’ (Стаўб. Нар. сл., с. 190). НАЖАНЯТЫ мн., памянш.-ласк. Ножкі. А той хлопчык!.. Ой, хлапчына! Бедны хлапчанятка! Абадраны, ледзьве-ледзьве Цягне нажаняты... Мар’яна-чарніца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 289 ▶