Старонка 151
◀ / 289 ▶
шалеюць, выкручваюцца, як удавы, сілячыся прыкрыць выкрывальную нагату іх крывавых намераў крывадушнымі запэўненнямі і таннымі аздобамі. Магутная сімфонія міру. Параўн. руск. нагота 'выгляд, стан аголенага цела'. НАГВАЛТ прысл.: КРЫЧАЦЬ НАГВАЛТ. На ўсю моц, ва ўсё горла крычаць. «Бадай ты спрахла! дзе ж дарога? Нагвалт крычы гарадавога! Куды нялёгкая загнала!» Новая зямля. НАГЛА прысл. Раптоўна. А ў касцеле звоны звоняць, Гукі жудасныя роняць, — Позна правіцца імша: Нагла зніклая душа Грэх знявагі, уціснення.. Замаліць цяпер жадае.. Сымон-музыка. Нагла, нагле, нагля прысл. 'раптоўна' (Астр., Іўеў., Смарг. СПЗБ); нагле прысл. 'нечакана, неспадзявана' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'вельмі, празмерна' (Жытк. Нар. словатв., с. 99); наглы прым. 'раптоўны' (Гродз. З нар. сл., с. 33); нагла ж. 'смерць' (Малар. Нар. лекс., с. 81; Чэрв. Шатэрнік). Параўн. польск. nagle 'нечакана, нязвычна, раптам'. НАДАЕДНЫ прым. Надакучлівы, надаедлівы. І колькі раз ён [Міхал] чуе гэта! Ну й надаедная кабета: Вось так і выкіне на вока!.. Новая зямля. Надаедны прым. 'надакучлівы' (Гродз. Цыхун; Брасл. СПЗБ; Лоеў. Янкова); нададзёць зак. 'надакучыць' (Ваўк. СПЗБ); надодзёць зак. 'надаесці, абрыднуць' (ТС). НАДАРМА прысл. Дарэмна. Я хаджу ды пытаю пісьма, Ды чакаю яго надарма, І на сэрцы журба і трывога. Крынічка. Надарэмно прысл. 'дарэмна' (Насовіч). НАДАРЭМНЫ прым. Дарэмны, марны. Цару нябесны! Надарэмны Твой суд і царствіе твае. Кругом няпраўда і няволя... Надарэмный прым. 'дарэмны' (Насовіч). НАДАСВЕЦЕ прысл. Досвіткам, перад світаннем. Выйдзеш з хаты надасвеце, Так і піў бы дух зямлі, І раслі б, здаецца, дзеці, Каб іх кінуць на раллі. Сымон-музыка. НАДВЯЧЭР'Е н. Пара перад самым вечарам; надвячорак. Звоняць звоны ў час дзянніцы, Надвячэр'ем яснабледным, Звоняць звоны галасныя. Сымон-музыка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 289 ▶