Старонка 150
◀ / 289 ▶
НАВЕРЧВАЦЦА незак. Канцэнтравацца. Усе ж тыя гутаркі і чуткі, што наверчваліся каля асобы дзеда Талаша, сеялі непакой у войтавым сэрцы. Дрыгва. НАВЕЎ м. Тое, што выклікае пэўны душэўны стан. [Сымон:] — Пакажыце мне яе [Ганну] вы: Яна мусіць ачуняць! Трэба мрок той адагнаць, Знішчыць цёмныя навевы І з душы заслону зняць! Сымон-музыка. Навей м. 'хвароба ў выніку чараў' (ЭСБМ). НАВЕЧНЫ прым. Які застаецца на доўгі час, назаўсёды; вечны. І дзе ні ступім мы, Наш поступ — волатаў Навечныя сляды. Савецкая зямля. Параўн. укр. навічний 'вечны'. НАВІДОКУ прысл. Навідавоку. Прывідам тарчыць навідоку Цагляны будынак стары. Суд у лесе. Навідоку прысл. 'блізка, на вачах' (Карэл. Сцяшковіч, 1983); 'так, што ўсе бачаць' (Іўеў. СПЗБ). НАВІК м. Навічок. На прасторным пляцы каля школы дзецям так слаўна пагуляць у часе перапынкаў. Каля дваццаці навікоў запісалася ў першы ж дзень прыёму. На ростанях. Навік м. 'новы чалавек' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). НАВОЧНЫ прым. Наглядны, пераканаўчы. Гэта было навочнай агітацыяй супроць самаўладства. На ростанях. НАВУСНІКІ мн. Палоска тканіны, якую завязваюць на вусы для таго, каб прыдаць ім належную форму. Відаць, перад адзяваннем рэдактар чапляў на вусы навуснікі, а канцы іх, туга нацягнуўшы, завязваў на патыліцы і так хадзіў з гадзіну, каб прыдаць вусам пажаданы для іх уласніка выгляд. На ростанях. НАВУЧАНКА ж. Настаўленне, павучанне. Ён [Сымон] праслухаў навучанку, Як быць добрым пастухом, Справіў пугу-павіванку, Вузлы вывязаў гурком І пагнаў авечкі ў поле На папары і на ролі. Сымон-музыка. НАГАРОДА ж. Узнагарода. І хлопцам за гэта хвала. Прадставілі іх к нагародзе, І слава іх тут зацвіла, І тут і далёка ў народзе. Суд у лесе. Нагорода ж. 'узнагарода' (Віц. Каспяровіч; Насовіч). Параўн. укр. нагорода, польск. nagroda 'узнагарода'. НАГАТА ж., перан. Непрыкрытая сутнасць чаго-н; галізна. Заправілы Уол-стрыта крычаць да непрытомнасці,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 289 ▶