НАВЕРЧВАЦЦА незак. Канцэнтравацца. Усе ж тыя гутаркі i чуткі, што наверчваліся каля асобы дзеда Талаша, сеялі непакой у войтавым сэрцы. Дрыгва. НАВЕЎ м. Toe, што выклікае пэўны душэўны стан. [Сымон:] — Пакажыце мне яе [Ганну] вы: Яна мусіць ачуняць! Трэба мрок moŭ адагнаць, Знішчыць цёмныя навевы I з души заслону зняцъ! Сымон-музыка. Навёй м. 'хвароба ў выніку чараў' (ЭСБМ). НАВЕЧНЫ прым. Які застаецца на доўгі час, назаўсёды; вечны. I дзе ні ступім мы, Наш nocmyn — волатаў Haвечныя сляды. Савецкая зямля. Параўн. укр. навічный вечны'. НАВІДОКУ нрыс.і. Навідавоку. Прывідам тарчыць навідоку Цагляны будынак стары. Суд у лесе. Навідоку прысл. 'блізка, на вачах' (Карэл. Сцяшковіч, 1983); 'так, што ўсе бачаць' (Іўеў. СГТЗБ). HABIK м. Навічок. На прасторным пляцы каля школы дзецям так слауна пагуляцъ у часе перапынкаў. Каля дваццаці навікоў запісалася ў першы ж дзет прыёму. На ростанях. Навік м. 'новы чалавек' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). НАВОЧНЫ прым. Наглядны, пераканаўчы. Гэта было навочнай агітацыяй супроцъ самаўладства. На ростанях. НАВУСНІКІ мн. Палоска тканіны, якую завязваюць на вусы для таго, каб прыдаць ім належную форму. Biдацъ, перад адзяваннем рэдактар чапляў на вусы навуснікі, а канцы іх, туга нацягнуўшы, завязваў на патыліцы i так хадзіў з гадзіну, каб прыдаць вусам пажаданы для іх уласніка выгляд. На ростанях. НАВУЧАНКА ж. Настаўленне, павучанне. Ён [Сымон] праслухаў навучанку, Як быць добрым пастухом, Справіў пугу-павіванку, Вузлы вывязаў гурком I пагнаў авечкі ў поле На папары i на ролі. Сымон-музыка. НАГАРОДА ж. Узнагарода. I хлопцам за гэта хвала. Прадставілі іх к нагародзе, I слава іх тут зацвіла, I тут i далёка ў народзе. Суд у лесе. Нагорода ж. узнагарода' (Віц. Каспяровіч; Насовіч). Параўн. укр. нагорода, польск. nagroda узнагарода'. НАГАТА ж., перан. Непрыкрытая сутнасць чаго-н; галізна. Заправілы Уол-стрыта крычаць да непрытомнасці
12 👁