шалеюць, выкручваюцца, як удавы, сілячыся прыкрыць выкрывальную нагату іх крывавых намераў крывадушнымі запэўненнямі i таннымі аздобамі. Магутная сімфонія міру. Параўн. руск. нагота 'выгляд, стан аголенага цела'. НАГВАЛТ прысл.: КРЫЧАЦЬ НАГВАЛТ. На ўсю моц, ва ўсё горла крычаць. «Бадай ты спрахла! дзе ж дарога? Нагвалт крычы гарадавога! Куды нялёгкая загнала!» Новая зямля. НАГЛА прысл. Раптоўна. A ў касцеле звоны звоняцъ, Гукі жудасныя роняцъ, — Позна правіцца імша: Нагла зніклая душа Грэх знявагі, уціснення.. Замаліць цяпер жадае.. Сымон-музыка. Нагла, нагле, нагля прысл. раптоўна' (Астр., Іўеў., Смарг. СПЗБ); нагле прысл. 'нечакана, неспадзявана' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'вельмі, празмерна' (Жытк. Hap. словатв., c. 99); наглы прым. раптоўны' (Гродз. 3 нар. сл., c. 33); нагла ж. смерць' (Малар. Hap. лекс., c. 81; Чэрв. Шатэрнік). Параўн. польск. nagle 'нечакана, нязвычна, раптам'. НАДАЕДНЫ прым. Надакучлівы, надаедлівы. / колькі раз ён [Міхал] чуе гэта! Hy ŭ надаедная кабета: Вось так i выкіне на вока!.. Новая зямля. Надаедны прым. надакучлівы' (Гродз. Цыхун; Брасл. СПЗБ; Лоеў. Янкова); нададзёць зак. надакучыць' (Ваўк. СПЗБ); надодзёць зак. 'надаесці, абрыднуць' (ТС). НАДАРМА прысл. Дарэмна. Я хаджу ды пытаю пісьма, Ды чакаю яго надарма, I на сэрцы журба i трывога. Крынічка. Надарёмно прысл. дарэмна' (Насовіч). НДДАРЭМНЫ прым. Дарэмны, марны. Цару нябесны! Надарэмны Твой суд i царствіе твае. Кругом няпраўда i няволя... Надарёмный прым. дарэмны' (Насовіч). НАДАСВЕЦЕ прысл. Досвіткам, перад світаннем. Выйдзеш з хаты надасвеце, Так i піў бы дух зямлі, I раслі б, здаецца, дзеці, Каб іх кінуць на раллі. Сымон-музыка. НАДВЯЧЭР'Е н. Пара перад самым вечарам; надвячорак. Звоняцъ звоны ў час дзянніцы, Надвячэр'ем яснабледным, Звоняцъ звоны галасныя. Сымон-музыка
Дадатковыя словы
надвячэре, надвячэрем
21 👁